У сённяшнім нумары Gazeta Wyborcza шмат месца прысвячае тэме Беларусі. У прыватнасці, выданне вяртаецца да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы. Заўсёды пасля такіх сутрэч шырока не паведамлялася, пра што дамовіліся бакі – былі толькі лаканічныя заявы пра сяброўства, братэрства і супрацу. Пасля спаткання, якое прайшло ў сочынскай рэзідэнцыі Пуціна, таксама не паведамлялася, пра што размаўлялі Лукашэнка і прэзідэнт Расіі, хоць перамовы доўжыліся ажно чатыры гадзіны. Але Пуцін сказаў, што Расія падтрымлівае пытанне канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі, пра якую раней згадваў Лукашэнка. Гэта абсалютна не азначае, што Крэмль выступае за ўвядзенне дэмакратычнай сістэмы ў Беларусі.
Справа ў тым, што Масква хацела б мець большы ўплыў у Беларусі. А гэтага можна дасягнуць, ствараючы прарасійскую партыю і перадаючы больш улады беларускаму парламенту і Кабінету міністраў за кошт улады прэзідэнта. Беларуская наменклатура ў большасці мае прарасійскія погляды, таму пашырыць уплывы ў Беларусі Крамлю не будзе цяжка. Пуцін, якому 67 гадоў і які выхаваўся ў традыцыях Савецкага Саюзу і КДБ, нават не думае пра тое, каб дазволіць беларусам жыць у дэмакратычнай краіне. Расія не збіраецца адпускаць Беларусі са сваіх абдымкаў, а цяпер, калі пазіцыя Лукашэнка пачала хістацца, думае пра тое, як захаваць свае уплывы ў заходняй суседцы, паведамляе Gazeta Wyborcza.
вс