«Сакрэтная інаўгурацыя Лукашэнкі» – пад такім загалоўкам папулярны польскі партал Onet.pl публікуе матэрыял пра сённяшняе мерапрыемства беларускага ўзурпатара. Рэсурс піша пра тое, што з раніцы многія вуліцы ў Мінску былі перакрытыя. Палац Незалежнасці, дзе адбылася так званая «інаўгурацыя», быў ачэплены войскам. Пазней было паведамлена, што на мерыпрыемства запрасілі некалькі сот чалавек, у тым ліку прадстаўнікоў вышэйшых улад Беларусі і дзяржаўных СМІ. Цырымонія адбывалася ў сакрэце. Толькі пасля факту пачалі паведамляць афіцыйным медыя. Польскі партал пры гэтым звяртае ўвагу, што інаўгурацыю, паводле беларускіх законаў, павінны былі трансляваць па рэспубліканскіх СМІ, аднак гэтага не адбылося. Па тэлебачанні, напрыклад, паказвалі серыялы.
Падчас выступлення Лукашэнка гаварыў пра тое, што ў Беларусі была прадпрынятая спроба правядзення «каляровай рэвалюцыі» і што незалежнасць краіны знаходзіцца пад пагрозай.
Дарэчы, яшчэ ўчора прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант на пытанне журналіста агенцтва РИА «Новости», калі пройдзе інаўгурацыя, адказала, што дакладная дата невядомая, і што СМІ пра гэта будуць паведамленыя «незадоўга да тэрміну». Канчаткова журналістам ніхто і не паведаміў. Польскі партал паведамляе, што «інаўгурацыя» была праведзеная ў сакрэце таму, што рэжым не хацеў, каб мерапрыемства сапсавалі народныя пратэсты, паведамляе партал Onet.pl.
вс