Беларуская Служба

Масква разглядае Беларусь, як свайго роду палігон

25.09.2020 11:37
Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, заўтра можа адбыцца ў Расіі.
 a
Аляксандр ЛукашэнкaPAP/EPA/ANDREI STASEVICH / BELTA HANDOUT

Масква можа пагадзіцца на палітычную адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, але аслаблены і залежны ад Крамля кіраўнік Беларусі – таксама добрае рашэнне, канстатуе Анджэй Пачобут у выданні Gazeta Wyborcza.

Расія мае ў Беларусі велізарную базу. Гэта тэлевізійныя каналы - па-ранейшаму вельмі папулярныя сярод беларусаў. Таксама беларуская „вуліца” традыцыйна прыхільна ставіцца да магутнага суседа.

Крэмль ведае беларускія эліты ўлады, сярод якіх, на працягу дзесяцігоддзяў, прарасійскасць была абавязковай умовай кар'еры. Шмат сведчыць пра тое, што Расія таксама мае згоду часткі краінаў Захаду на ўдзел у вырашэнні беларускага канфлікту.

Пра гэта могуць сведчыць перамовы пра магчымасці выхаду з крызісу ў Беларусі, якія канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі з Уладзімірам Пуціным.
З такім наборам інструментаў лёгка разыграць сцэнар, які для Захаду здаецца найбольш рацыянальным. Паводле Захаду, Пуцін павінен замяніць Лукашэнку іншым прарасійскім палітыкам, а тады: беларусы перастануць пратэставаць, Расія па-ранейшаму будзе мець у Беларусі свайго чалавека, а Захад больш не будзе прымушаны займацца справай Беларусі, якая ўплывае на ягоныя ўласныя адносін з Расіяй.

Аднак тое, што відавочнае для Захаду, не абавязкова відавочнае для Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка перамог на сваіх першых прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе пад чырвоным сцягам Савецкага Саюза. Жорсткая антызаходняя і антыдэмакратычная рыторыка адрознівала яго ад іншых лідараў постсавецкіх краін. Лукашэнка - мабыць, першым зразумеў, што гэта эфектыўная палітыка, асабліва ў аспекце тагачасных нарастаючых эканамічных праблем.

Дарэчы постсавецкія эліты лёгка адмовілася ад дэмакратыі, якая не гарантавала стабільнасці іх сацыяльнага становішча.Паводле Анджэя Пачобута, гэта менавіта пытанне замены палітычных элітаў з'яўляецца галоўнай і асноўнай прычынай канфлікту постсавецкіх дыктатураў з Захадам. Дэмакратыя не гарантуе захавання статус-кво. Дэмакратыя азначае згоду на паразу на цыклічных выбарах і на змену элітаў.

Тым часам блізкасць культур і грамадстваў дазваляе Маскве разглядаць Беларусь, як свайго роду палігон. Тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, можа адбыцца заўтра ў Расіі. З гэтага пункту гледжання, Лукашэнка застаецца для Крамля кімсьці вельмі блізкім, зразумелым, а нават неабходным.

Таму з прагнозамі, што Пуцін здыме Лукашэнку і замяніць яго іншым прарасейскім  чыноўнікам - не варта спяшацца, канстатуе Анджэй Пачобут на старонках выдання Gazeta Wyborcza.