У Беларусі не сціхаюць пратэсты з 9 жніўня пасля завяршэння прэзідэнцкіх выбараў. Грамадства не пагадзілася з перамогай Лукашэнкі ў звязку з шматлікі фальсіфікацыямі ды гвалтам уладаў. Людзі дамагаюцца адстаўку Лукашэнкі ды новых выбараў.
Разам з пачаткам навучальнага году да пратэстаў масава далучыліся студэнты, стаўшы групай, якая кожны дзень ладзіць акцыі. За гэта ўлады пачалі рэпрэсіі супраць студэнцтва. Арышты зазналі ўжо некалькі сотняў навучэнцаў.
На днях кіраўніцтва шэрагу беларускіх ВНУ выпусціла загад пра забарону незаконных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі вучэльняў і забараніла студэнтам карыстацца сцягамі і плакатамі. Найбольш актыўных студэнтаў пачалі адлічаць, распавядае Дар’я Рублеўская са Задзіночання беларускіх студэнтаў.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл