Відавочна, што ўлады адчулі сваю беспакаранасць- так падзеі апошніх дзён каментуе палітолаг Павал Усаў.
- Магчыма, у нейкай ступені яны адчуваюць, што палітычная ініцыятыва належыць ім, што радыкальная фаза супрацьстаяння спынілася, і ўлады перайшлі ў наступленне па шэрагу франтоў. Гэта звязана і з пашырэннем прапаганды, і з пашырэннем абвінавачанняў у адрас пратэстоўцаў, непасрэдныя інфармацыйныя атакі, з іншага боку, безумоўна пашырыліся рэпрэсіі. За апошні час праз органы пакарання ў Беларусі прайшло больш за 12 тысяч чалавек. Гэта лічба шакуе, асабліва ўлічваючы тое, што Беларусь у цэнтры Еўропы.
Пачынаюць затрымліваць вядомых людзей, спартоўцаў, каб запалохаць асобныя прафесійныя групы, якія маюць у Беларусі аўтарытэт. Гэта паказвае гатоўнасць рэжыму задзейнічаць усе рэсурсы, знішчыць усе групы, якія не выказваюць лаяльнасці да цяперашняга рэжыму, разумеючы, што ў перспектыве гэтая прастора нелаяльнасці будзе пашырацца. Таму ўсе рэсурсы будуць кінутыя не толькі на тое, каб зачысціць вуліцу ад пратэсту, але таксама і тую сімвалічную нацыянальна-дэмакратычную прастору, якая ўзнікла ў Беларусі пасля 9 жніўня.
У далучаным гукавым файле Павал Усаў каментуе "тэорыю загавара" супраць Каталіцкага касцёла ў Беларусі, сустрэчу Святланы Ціханоўскай з Эманюэлем Макронам.
слухайце аўдыё