Чуткі аб тым, што старшыня кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» увойдзе ва ўрад пацвердзіліся, пішуць на партале defence24.pl. Яраслаў Качыньскі атрымае пасаду віцэ-прэм'ера.
Старшыня «ПіС» узначаліць адмысловы камітэт, які будзе кантраляваць і кіраваць працай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства юстыцыі. Праз амаль пяць гадоў з таго моманту, як кааліцыя Аб’яднаных правых сілаў пад кіраўніцтвам Яраслава Качыньскга прыняла ўладу ў Польшчы, палітык вырашыў такім чынам выйсці з ценю. Качыньскі выйшаў з ценю і бярэ пад асабісты кантроль працу стратэгічных, з пункту гледжання бяспекі дзяржавы, ведамстваў.
Яшчэ некалькі тыдняў таму ніхто не чакаў, што абвешчаныя кадравыя і структурныя змены ва ўрадзе прымусяць Яраслава Качыньскага ўвайсці ў склад Рады Міністраў. Многія здзіўлены тым, што старшыня «ПіС» асабіста вырашыў узначалціь урадавы камітэт. Аналітыкі лічаць такі крок нечаканым, хоць пра магчымасці стварэння спецыяльнага камітата, які б кіраваў працай сілавых ведамстваў гаварылася ўжо даўно. Пра нечаканае ўваходжання Яраслава Качыньскага ва ўрад пісалі на партале defence24.pl.
эж