Еўрапейскія краіны адна за адной кажуць пра непрызнанне Лукашэнкі законна абраным прэзідэнтам Беларусі.
Лідары еўрапейскіх краін бачаць у Святлане Ціханоўскай прадстаўніка беларускага народа. Таксама ў Беларусі падчас пратэстаў людзі называюць яе сваім лідарам.
З боку экспертаў, асабліва ў Беларусі, чуваць меркаванні, што не час цяпер крытыкаваць апазіцыю. З крытыкай лепш пачакаць да часу пасля сыходу Лукашэнкі. З гэтым нязгодны наш сённяшні суразмоўца – палітолаг Сяргей Богдан.
Адмыслоўца лічыць, што новая апазіцыя страціла інструменты ўплыву на Лукашэнку. Далейшая хада падзей можа прывесці да значнага аслаблення Беларусі. Чаму – у нашай размове з экспертам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл