Беларуская Служба

Расце перавага Байдэна над Трампам

05.10.2020 15:32
Ці гэта вынік прэзідэнцкіх дэбатаў і заражэння Трампа каранавірусам?
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/JIM LO SCALZO Dostawca: PAP/EPA.

Адказ на пытанне шукала штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

За месяц да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША павялічылася перавага кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна над Дональдам Трампам. У даследаванні Wall Street Journal ён вырас на 14 працэнтных пунктаў, а Reuters дае 10 працэнтную перавагу. Гэтыя апытанні былі праведзеныя ў нядзелю.

У апытанні «WSJ» і NBC News Байдэн можа разлічваць на 53 адсоткі галасоў, а дзеючы прэзідэнт ЗША 39 адсоткаў. У параўнанні з апытаннем з канца верасня лідарства дэмакрата вырасла на восем працэнтных пунктаў.

Даследаванне было праведзена пасля дэбатаў у аўторак паміж канкурэнтамі ў прэзідэнцкіх выбарах, але да таго, як зʼявілася паведамленне пра заражэнне Трампа каранавірусам.
Апытанне таксама паказвае, што 49 адсоткаў рэспандэнтаў лічаць, што Байдэн перамог у дэбатах. На перамогу Трампа ў тэлешоу паказалі больш чым у два разы менш апытаных – 24 адсоткі.

Другое апытанне апублікавала агенцтва Reuters у нядзелю. Яно паказвае, што Байдэн мае 51% падтрымкі ў нацыянальным маштабе, а Трамп 41%. Даследаванне было праведзена пасля інфармавання грамадскасці пра выкрыццё CoVід-19 у целе прэзідэнта ЗША. Амерыканцаў абурыла, што найважнейшы палітык ЗША не клапаціўся пра тое, каб не заразіцца.

Сітуацыя не выглядае спрыяльнай для кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, піша штодзёнка. Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 3 лістапада.

юл