Беларуская Служба

Беларусы абураныя чарговай смерцю ад рук сілавікоў

05.10.2020 13:11
На нядзельныя пратэсты ў сталіцы выйшла больш за 100 000 удзельнікаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/bnkbel/18692

Тэму асвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

У суботу ад атрыманых цялесных пашкоджанняў у шпіталі памёр мужчына, збіты ў турме на Акрэсціна. Дзясяткі тысяч беларусаў зноў выйшлі пратэставаць на вуліцы гарадоў, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з далейшым кіраваннем Лукашэнкі. Масавыя акцыі пратэсту працягваюцца ўжо пяцьдзясят сем дзён, піша штодзёнка.

Нядзельны марш быў невыпадкова арганізаваны пад лозунгам: «Марш за свабоду палітвязняў». Справа ў тым, што 3 кастрычніка ў мінскім шпіталі памёр 41-гадовы Дзяніс К., які трапіў у аддзяленне прама з ІЧУ Акрэсціна, дзе, як ён распавёў медыкам, быў жорстка збіты. Кіраўніцтва турмы патлумачыла, што Дзяніс атрымаў траўмы, упаўшы з ложка. Аднак

Дзяніс К. паступіў у лякарню з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, унутрычарапнымі гематомамі, траўмай левай скроневай долі, пераломам правай скроневай косткі, рэбраў і правай ключыцы. Лекары таксама пацвердзілі траўму лёгкіх і сэрца. Нягледзячы на ўсе намаганні, мужчыну не ўдалося выратаваць, піша выданне.

Газета працытавала словы сямʼі загінулага, якая паведаміла парталу, што мужчына быў дастаўлены на Акрэсціна ў выніку выпадковай аблавы. Раней ён не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і тыдзень да арышту знаходзіўся на лецішчы.

Смерць мужчыны ўзрушыла беларусаў. Жыхары беларускай сталіцы замест таго, каб традыцыйна збірацца перад рэзідэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі, пайшлі да ізалятара на Акрэсціна месцам. У нядзельным маршы ў Мінску прынялі ўдзел больш за 100 000 чалавек.

Пратэставалі і жыхары меншых гарадоў, у т.л. Віцебск і Гродна, дзе міліцыя ўжыла супраць удзельнікаў акцый слезацечны газ. Сілавікі аблілі газам і затрымалі нават 13-гадовую дзяўчынку, піша выданне.

Гэтым раз акцыю асвятляла няшмат журналістаў, што звязана з новымі пастановамі Міністэрства замежных спраў Беларусі, якія пазбавілі акрэдытацыі ўсіх замежных журналістаў, а незалежны партал TUT.BY улады пазбавілі акрэдытацыі.

юл