Беларуская Служба

Крэмль паказаў, што ў Расіі не збіраюцца размаўляць з Ціханоўскай

09.10.2020 13:43
Цяпер Масква імкнецца да стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, каб знікла небяспека сілавога звяржэння Лукашэнкі.
Святлана Ціханоўскаяфота: PAP/EPA/JAKUB GAVLAK

Аб тым, што Святлана Ціханоўская аб’яўленая ў крымінальны вышук у Расіі, свет даведаўся з крамлёўскіх СМІ – піша Rzeczpospolita. У сваю чаргу беларускія ўлады толькі ў чацвер вечарам пацвердзілі, што былая кандыдатка ў прэзідэнты ўнесеная ў спісы асоб, якіх шукаюць за крымінальныя злачынствы.

Па словах эксперта па пытаннях бяспекі і войска Аляксандра Алесіна, такая інфармацыя як правіла не паведамляецца ў СМІ, менавіта дзеля таго, каб чалавек быў затрыманы, калі перасячэ мяжу. Аднак Расія не выпадкова пра гэта паведаміла, каб даць сігнал Ціханоўскай, што ніхто не збіраецца з ёй размаўляць. Калі б яна хацела наведаць Уладзіміра Пуціна, адразу была б затрыманая, яшчэ на мяжы.

У сваю чаргу меркаваннем палітолага Аляксандра Класкоўскага, Ціханоўская дабілася дыпламатычнага поспеху, сустракаючыся з важнымі еўрапейскімі палітыкамі. Гэта не ўпісвалася ў планы беларускіх ды расійскіх прапагандыстаў, якія прадстаўлялі яе ў якасці маргінальнага палітыка. У штабе Ціханоўскай хутчэй за ўсё таксама разумеюць, што дыялогу з Крамлём не будзе, але працягваюць руку Пуціну, каб не раздражняць Крамля. Памятаючы досвед Украіны, яны не жадаюць будзіць мядзведзя.

Расійскі эксперт па міжнародных справаў Ігар Лук’янаў кажа, што ў Маскве ніхто ўсур’ёз не ставіцца да Ціханоўскай. Цяпер Масква імкнецца да стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, каб знікла небяспека сілавога звяржэння Лукашэнкі. А потым пачнуцца складаныя манеўры, якія ў канцы канцоў павінны прымусіць Лукашэнку выйсці на пенсію.

нг