Dziennik Gazeta Prawna апублікаваў сёння тэкст пра дыпламатычную вайны паміж Беларуссю і Захадам. Адкліканне дыпламатаў Польшчы і Літвы, услед за якімі пайшлі і іншыя прадстаўнікі краін Еўразвязу, гэта не першы выпадак, калі Аляксандр Лукашэнка пайшоў на адкрыты канфлікт супраць замежных палітыкаў.
У 1998 годзе шмат дыпламатаў было непасрэдна выкінутых або адкліканых сваімі ўрадамі па прычыне канфлікту ў Драздах. Пасля распаду СССР мясцовасць была ў большасці аддадзеная пад арэнду замежным прадстаўнікам. У 1998 годзе жаданне пераехаць туды выказаў сам кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Яму аднак не падабалася тое, што яго суседзямі будуць дыпламаты заходніх дзяржаў. Пасля таго, як у Драздах была адключаная вада, электрычнасць і тэлефонная сувязь, замежныя прадстаўніцтвы былі пазбаўленыя магчымасці выконваць сваю працу. У выніку дзевяць дзяржаў адклікала сваіх паслоў, а сам Лукашэнка тлумачыў, што замежныя дыпламаты планавалі падслухоўваць яго ў ягоным доме і рыхтавалі пераварот у краіне.
З таго часу адбыўся яшчэ адзін дыпламатычны скандал. У 2008 годзе пасля ўвядзення Вашынгтонам санкцый супраць Белнафтахіму Аляксандр Лукашэнка адклікаў амбасадара ЗША. Новы амбасадар быў назначаны толькі ў мінулым годзе, але ў сувязі з пратэстамі не з’явіўся пакуль у Мінску. Цяперашняе адкліканне дыпламатаў краін ЕЗ можа стаць чарговай важнай кропкай у змаганні Беларусь-Захад.
Dziennik Gazeta Prawna/аев