Беларуская Служба

Улады працягвалі арыштоўваць, судзіць, штрафаваць, знявольваць

31.10.2020 07:00
Людзі працягвалі пратэставаць, ладзіць страйкі. Каментуе Уладзімір Падгол.
Аўдыё
Уладзімір Падголradyjo.net

На гэтым тыдні ўлады працягвалі арыштоўваць, судзіць, штрафаваць, знявольваць. Людзі працягвалі пратэставаць, ладзіць страйкі. Кардыяхірургі перад пачаткам сваёй працы выйшлі ў ланцуг з пратэстамі супраць гвалту і сфальшаваных выбараў. Іх затрымалі і павезлі ў міліцэйскі пастарунак. Кіраўніца цэнтру кардыяхірургіі паехала ў РУУС і вызваліла адтуль хірургаў. Але складаныя аперацыі на сэрцы ў гэта дзень былі сарваныя.
Пратэставалі студэнты. Іх выключалі з ВНУ.

Прайшла ноч расстраляных паэтаў. Традыцыйныя арганізатары – Дашкевіч, Севярынец – сядзелі за кратамі.
«Гэта вельмі важна вам, як ваенным людзям – парадак у абласцях», – падкрэсліў беларускі лідар. Ён адзначыў, што ў кампетэнцыю памочнікаў, у прыватнасці, Валерыя Вакульчыка ў Брэсцкай вобласці і Юрыя Караева ў Гродзенскай, будзе ўваходзіць армейскі складнік: «Дэсантна-штурмавая брыгада ў Брэсце на гэта арыентавана ў адпаведнасці з законам. І велізарная мотастралковая брыгада разгорнутая ў Гродне. Гэта апора ваша і сілавікоў, губернатараў там. Сілавы складнік. Я гэта адкрыта гавару і не хаваю. Усе павінны гэта разумець».

Лукашэнка таксама паставіў задачу па ўзаемадзеянні памочнікаў з Міністэрствам абароны, МУС, КДБ у цэнтры. «Асабліва з Мінабароны. Каб вы бачылі, чулі і разумелі, што адбываецца на граніцы і за мяжой. Каб вы своечасова мяне праінфармавалі. І калі трэба вас падтрымаць Узброенымі Сіламі, як гэта было летам, мы гэта зробім. Гэта ў маёй кампетэнцыі. І дапамога ўпраўленням КДБ і МУС. Ім трэба аказаць дапамогу», – даручыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падрабязна пракаментаваў сітуацыю ў Польшчы:

«Яны хацелі ў нас рэвалюцыю зладзіць, нават не рэвалюцыю, а мяцеж, а атрымалі самі. Там сітуацыя няпростая, і яна проста так не вылезе. Там не адмарозкі падняліся, а падняліся жанчыны, і зразумела, за што падняліся. Там падняліся сяляне, і яны ведаюць, за што падняліся. Там рабочыя падняліся, ведаюць за што, дзяржслужачыя, – сказаў Лукашэнка. – Жанчыны падняліся і пачалі пратэставаць не таму, што толькі аборты [забаранілі]. Гэта быў спускавы кручок.
Дуда перамог у Польшчы, сфальсіфікаваўшы выбары. Там нават адсотка перавагі не было. Сфальсіфікаваў. І адтуль усё пачалося. Яны хацелі стрэлкі перавесці на нас. А палякі не дурні, і там гэта [пратэсты] усё пачалося».

Акрамя таго, у Польшчы накапіліся і эканамічныя праблемы.

«Так, там ёсць купка багатых, але колькі там бедных. І разрыў паміж беднатой і багатымі велізарны. Гэта самае небяспечнае для любой дзяржавы», – дадаў ён.

Паводле БСПР, работнікі прадпрыемстваў Польшчы, на якіх працуе не менш за дзесяць чалавек, у сярэднім зарабляюць у месяц 5371 злоты (каля 1193 еўра, на сёння гэта 3 640 беларускіх рублёў) без выліку падаткаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама пракаментаваў намер некаторых студэнтаў з'ехаць вучыцца за мяжу. «Нехта хоча паехаць за мяжу вучыцца. Абвяшчаюць там палякі, літоўцы і іншыя. Не пытанне. Заўтра выпішам квіткі, хай едуць. Але толькі ў Лінгвістычным універсітэце вучаць замежным мовам. Паверце, у Польшчы, Чэхіі і нават у Літве людзей, якія ўмеюць размаўляць на замежных, англійскай ці нямецкай, мовах, дастаткова, – звярнуў увагу Лукашэнка. – Кагосьці там пакінуць – аднаго-двух чалавек, і тое фізікаў, матэматыкаў, таленавітых».

Пяць 17-гадовых студэнтаў сталічнага ўніверсітэту былі затрыманыя 27 кастрычніка пасля акцыі салідарнасці са студэнтамі, якія страйкуюць у дворыку БДУ паміж юрфакам і хімфакам. Чацвёра з іх былі жорстка збітыя сілавікамі ў міліцэйскім аўтобусе, пасля чаго ў бальніцы ўсім дыягнаставалі страсенне галаўнога мозгу, а некаторым – чэрапна-мазгавыя траўмы, пералом носа і іншыя траўмы. На чатырох студэнтаў у Кастрычніцкім РУУСе былі складзеныя пратаколы па двух артыкулах КаАП: 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Студэнт і студэнтка распавялі праваабаронцам, як яны сутыкнуліся з жорсткасцю сілавікоў.
На сваёй старонцы ў інтэрнэце Пазняк заклікаў, каб менавіта ў Курапаты накіраваліся ўдзельнікі маршу, якія кожную нядзелю адбываюцца ў Менску.

«1-га лістапада на Дзяды – у Дзень усіх святых і ў Дзень памяці продкаў павінен быць марш памяці ў Курапаты. Цемра мусіць сканаць перад духам тысячаў беларусаў. Ідзіце ў Курапаты на Дзяды! Шануйце памяць, каб мець будучыню» – напісаў Зянон Пазняк, адкрывальнік праўды пра Курапаты, як месца масавых камуністычных рэпрэсіяў.

Уладзмір Падгол