Беларуская Служба

Сілавікі абкрадаюць ахвяр рэпрэсіяў

12.08.2020 15:34
Беларускія ўлады пачалі масава абкрадаць грамадзян, канфіскуючы грошы сабраныя людзьмі для ахвяр рэпрэсіяў.
Аўдыё
  • Ахвяры рэпрэсій паўторна катуюцца ўладамі, якія пазбаўляюць іх дапамогі
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Pixabay /CC0

У Беларусі ўжо тры месяцы доўжацца пратэсты. Улады арыштавалі ўжо больш за 20 тысяч чалавек за ўдзел у масавых пратэставых акцый. Шмат хто быў збіты міліцыянтамі, спазнаў катаванні. У дапамогу ахвяраў беларусы сабралі мільёнаў долараў. Выплату дапамогі каардынуюць грамадскія ініцыятывы By_Help і By_Sol. Цяпер улады пачалі блакаваць рахункі ды канфіскоўваць дапамогу ў ахвяр.

У чацвер 12 лістапада адбылася прэсавая канферэнцыя прадстаўнікоў фондаў By_Help (сабраў 3,6 мільёнаў долараў) і By_Sol (аказаў дапамогу на суму 1,3 мільёнаў еўра) Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Лявончыка ды Алеся Аляхновіча, сябра эканамічнай групы Каардынацыйнай рады. Яны пракаментавалі блакаванне банкаўскіх рахункаў, на якія прыйшла грашовая дапамога пацярпелых ад рэпрэсіяў.

Праблема востра паўстала за апошнія дні. Беларускія ўлады заблакавалі каля 500 тысяч долараў дапамогі. Улады патлумачылі гэта тым, што ДФР пачаў крымінальную справу супраць сузаснавальніка BY_Help Аляксея Лявончыка. Нібыта ДФР атрымаў інфармацыю пра яго дзеянні, «накіраваных на дэстабілізацыю грамадскага парадку». Грошы, мяркуюць следчыя, былі «для падтрымання акцыяў пратэсту».

Выглядае гэта так, што ахвярам рэпрэсіяў блакуюць ды спісваюць атрыманую суму. Гаворыць адзін з пацярпелых Вадзім.

- У першыя дні пасля выбараў я прайшоў праз збіццё, катаванне ў Савецкім РАУС Мінска, потым на Акрэсціна. Я звярнуўся па дапамогу да BY_Help. Дапамогу я атрымаў на пачатку кастрычніка. Я чуў, што ўжо тады ў людзей банкі аўтаматычна спісвалі грошы за штрафы, без папярэджванняў. Таму я адразу зняў усе грошы дапамогі з карты і яна была ў мяне пустая. Нядаўна я зайшоў праз інтэрнэт праверыць стан рахунка. Высветлілася, што на картцы мінус 2900 рублёў.

Факты канфіскацыі грошай ды блакавання рахункаў пацвярджаюць арганізатары дапамогі. Яны абяцаюць дапамагчы ахвярам. Гаворыць Аляксей Лявончык з By_Help.

- Пазаўчора пачалася блакада рахункаў людзей, якія атрымалі дапамогу ад BY_Help. Банкі пачалі блакаваць сумы дапамогі або спісваць іх. Блакуюцца грошы, якія былі пераведзеныя з майго прыватнага рахунка ў Брытаніі. З 3 тысяч выпадкаў дапамогі заблакаваныя рахункі каля 600 чалавек. Поўная інфармацыя збіраецца цяпер. Ініцыятыва прадумвае больш бяспечныя каналы пераказу сродкаў. Таксама абяцае кампенсаваць страты ахвярам.

Улады пачалі да гэтага рыхтавацца яшчэ ў жніўні, грамадзянам давядзецца пераходзіць на крыпта-валюты для бяспечнай дапамогі, ствараць паралельную інфраструктуру, кажа Яраслаў Ліхачэўскі з By_Sol.

- Недзе ў сярэдзіне жніўня, у 20 дні, нам трапілася папера з Следчага камітэту ці ДФР з запытам да банку прадставіць інфармацыю па банкаўскім рахункам людзей звязаных з фондам By_Sol. Таксама пыталіся пра пераказы з маіх банкаўскіх рахункаў за межы Беларусі. Гэта быў першы званок пра тое, што банкаўская сістэма моцна кантралюецца сілавымі структурамі. Таму з самага пачатку мы будавалі нашу сістэму так, каб пераказваць дапамогу іншымі шляхамі. Мы мелі такую магчымасць, у асноўным мы карыстаемся крыпта-валютамі, каб аказваць дапамогу рэпрэсаваным. Наш досвед паказвае, што гэта працуе эфектыўна ўсе тры месяцы. Мы будзем узмацняць працу ў гэтым напрамку, будзем дзяліцца з калегамі, каб зрабіць дапамогу бяспечнай і каб гэтыя грошы не траплялі ў руках беларускіх сілавых структур.

Гэта сапраўдны крадзеж грошай у прыватных людзей у велізарным маштабе, кажа эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч.

- Тое, што зрабіла беларуская дзяржава – гэта крадзеж грошай з прыватных рахункаў. Гэта парушэнне права ўласнасці, фундамента любой нармальнай эканомікі. Гэтым крокам дзяржава пазбавіла эканоміку, банкі даверу. У Беларусі больш не будзе інвестыцыю, развіцця, бо цяпер кожны ведае, што дзяржава можа ў любы момант канфіскаваць грошы ў любога чалавека без аніякай прычын.

Беларускія ўлады дайшлі да таго, што яны знішчаюць падваліны эканомікі Беларусі. Яны пачалі масава абкрадаць грамадзян, канфіскуючы грошы ахвяр рэпрэсіяў. Цяпер кожны беларус можа ў любы момант застацца без грошай, якія ляжаць у банку.

Юры Ліхтаровіч