Беларуская Служба

Эксперт: Расія працуе на паніжэнне ролі Польшчы ў свеце

13.11.2020 16:41
Дэманстрацыя Польшчы ў якасці галоўнага правадыра, арганізатара грамадскіх закалотаў у Мінску – гэта адмысловы спосаб стварэння вобразу ворага.
reml
КremlFOTOGRIN/shutterstock

Партал Cyberdefence24.pl апублікаваў інтэрв’ю з прафесарам Янам Жарынам, у якім той мяркуе, што самай вялікай пагрозай для Польшчы з’яўляецца актыўнасць Расійскай Федэрацыі. Цяперашняя тактыка Крамля – з дапамогай дэзынфармацыі аслабіць пазіцыю Польшчы, як самай вялікай усходняй дзяржавы НАТА, якая карыстаецца аўтарытэтам і выконвае вядучую ролю ў прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў далей на ўсход, што было бачна хаця бы падчас пратэстаў у Беларусі.

Паказанне Польшчы ў якасці галоўнага правадыра, арганізатара грамадскіх закалотаў у Мінску – гэта адмысловы спосаб стварэння вобразу ворага, які ў выніку створыць карціну польскай агрэсіі і высокіх амбіцый у рэгіёне. «Крэмль выкарыстоўвае розныя агрэсіўныя метады для ўмацавання сваіх інтарэсаў у нашым рэгіёне і падтрымкі такіх падзей у міжнароднай палітыцы, якія дазволяць Расіі захаваць сваё энергетычнае і палітычнае дамінаванне, а таксама ваеннае панаванне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе» – падкрэслівае прафесар.

Менавіта энергетычная барацьба за ўплывы ва ўсходняй частцы Еўразвязу найбольш клапоцяць расійскія ўлады. У сувязі з канфліктам вакол так званага «Паўночнага патоку 2», які меў праходзіць па дне Балтыйскага мора, абмінаючы такім чынам Польшчу і краіны Балтыі, энергетычная палітыка Масквы атрымала вялікі ўдар і спад даверу да яе дзеянняў. Расія з’яўляецца таксама лідарам у прасоўванні фэйкавай інфармацыі і стварэнні сацыяльнай панікі, узрост якой заўважаецца з пачатку пандэміі каранавіруса і ўзрастаючай папулярнасцю новых тэорый загавара.

CyberDefence24.pl/аев