Рэжым Аляксандр Лукашэнкі працягвае зачыстку краіны ад іншадумства. Пад рэпрэсіі трапляюць усе – ад выпадковых людзей, якія апынуліся не ў тым месцы і не ў той час, да зацятых і дасведчаных барацьбітоў з рэжымам, у прыватнасці гэта тычыцца анархістаў.
Надоечы супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі лідара анархістаў і былога палітвязня Мікалая Дзядка. Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе аб «парушэнні грамадскага парадку». Міліцыя знайшла Дзядка на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёну. Яго тэлеграм-канал «Мікола» ( мае каля 15 тысяч падпісантаў) перайшоў пад кантроль сілавікоў.
Напрыканцы кастрычніка стала вядома пра арышты анархістаў Ігар Аліневіч і Дзьмітрыя Разановіча. Колькасць затрыманых анархістаў можа быць большай.
Прыхільнікі дадзенай ідэалогіі сваімі акцыямі прамога дзеяння нясуць пагрозу рэжыму, на іх распачатае сапраўднае паляванне. Некаторыя анархісты вымушаны ўцякаць за мяжу. Наш сённяшні суразмоўца анархіст Аляксей былы вымушаны схавацца ў Польшчы. Яго гісторыю слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж