Беларуская Служба

Польшча і Венгрыя дамагаюцца перагляду стаўлення ЕЗ да асобных краін

19.11.2020 12:06
Патрэбны дыялог, а не шантаж і прадузятае стаўленне да асобных краін, кажуць прадстаўнікі польскага ўраду.
Аўдыё
  • Польшча накладае вета на бюджэт ЕЗ
Ілюстрацыйны здымакPAP/Rafał Guz

Польшча і Венгрыя выступілі супраць прыняцця пастановы аб залежнасці выдзялення сродкаў ЕЗ ад стану прававой дзяржавы і законнасці. Гэтая пастанова была прынятая кваліфікаванай большасцю дзяржаў. У звязку з супрацівам, выказаным Польшчай і Венгрыяй, старшынства Германіі абвясціла, што дзяржавы-сябры не дасягнулі аднагалосся ў справе прыняцця шматгадовага бюджэту ЕЗ на 2021-2027 гг.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі зазначыў, што неабходна перагледзець стаўленне да Еўрапейскага Звязу.
Кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Польшчы Міхал Дворчык патлумачыў Польскаму радыё пазіцыю ўраду. ЕЗ – гэта група краін, якія павінны адносіцца адзін да аднаго як партнёры, тут няма месца на шантаж або рэалізацыю асобных праектаў чыноўнікаў ЕЗ за кошт іншых краін. Польскі чыноўнік перакананы, што Варшава ў доўгатэрміновай перспектыве змагаецца за існаванне Еўразвязу. Гэтае абʼяднанне было створаны як саюз краін, якія ставіліся адзін да аднаго як да партнёраў і на справядлівых умовах. Сёння некаторыя краіны хочуць гэта змяніць і навязаць сваю волю, што можа прывесці да распаду ЕЗ, зазначыў кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Польшчы.

- Шанаванне правіл, я думаю, вось пра што трэба сказаць. Нам ідзецца пра саюз, які ўяўляе сабой групу краін, якія адносяцца адно да аднаго аднолькава, як партнёры, як субʼекты, а не ператвараецца ва ініцыятыву еўрапейскіх чыноўнікаў, каб шантажаваць або рэалізоўваць нейкія палітычныя праекты за кошт некаторых краін. Так мы глядзім на Еўразвяз, і менавіта так прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі хоча, каб ЕЗ функцыянаваў, і хоча, каб да нас ставіліся.

У такім выпадку, з чым мы маем дачынення? Ці гэта праверка сілаў у барацьбе за будучы кшталт Еўразвязу, які з Еўропы нацый пераўтворыцца ў Еўропу рэгіёнаў пад нямецкім пратэктаратам.

- Насамрэч мы змагаемся не толькі за выкананне дагавораў, за шанаванне правілаў, за партнёрскі рэжым, але і ў доўгатэрміновай перспектыве мы змагаемся за бесперашкоднае існаванне Еўразвязу, паколькі спосаб дзеянняў, прапанаваны сёння некаторымі краінамі, на жаль, і нашымі заходнімі суседзямі, рана ці позна прывядзе да распаду ЕЗ.

Чаму?

- Таму што Еўразвяз быў створаны шмат гадоў таму як саюз краін, якія адносіліся адзін да аднаго прадметна, як да партнёраў, якія павінны былі функцыянаваць, і дзейнічалі на справядлівых умовах на працягу многіх гадоў. Сёння некаторыя краіны спрабуюць гэта змяніць, спрабуючы навязаць сваю волю, парушаючы дагаворы. І гэта рана ці позна прывядзе да паслаблення сувязяў і, магчыма, нават да распаду Еўразвязу, калі мы прымем такія правілы. Такім чынам, сёння можна сказаць, што хоць справа тычацца Польшчы і Венгрыі, але на самой справе ў перспектыве гэтыя метады нясуць пагрозу ўсяму ЕЗ.

Апазіцыя ў Польшчы кажа, што выкарыстанне права вета будзе здрадай польскай дзяржаве. Гэта гульня коштам інтарэсаў польскіх прадпрымальнікаў, мясцовага самакіравання, моладзі, адукацыі і культуры. Гэта гульня коштам здароўя і жыцця людзей у часы пандэміі. Што вы на гэта можаце адказаць?

- Ну, я б сказаў, што палітыкі, якіх вы цытуеце, увогуле пачынаюць падмяняць паняцці, бо тое, што робіць прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, – гэта барацьба за польскія дзяржаўныя інтарэсы, барацьба за суверэнітэт і барацьба за Еўразвяз, таму што – як я ўжо сказаў – змена прынцыпаў без змены дагавораў, паколькі яны надалей дзейнічаюць, прыводзіць да паслаблення Супольнасці.

Ці Еўрапейскі Звяз, Еўрапейская камісія пад старшынствам Германіі, зможа вывесці Польшчу і Венгрыю па-за рамкі супольнага бюджэту?

- Вядома, мы можам уявіць розныя ідэі, якія будуць спробай абысці дагаворы або проста парушыць дамовы. Я веру, што да гэтага справа не дойдзе, што будуць разважанні і згода. Было шмат выпадках, калі ў рамках дыялогу вырашаліся праблемы або выклікі, з якімі даводзілася сутыкацца Еўразвязу. І я спадзяюся, што і на гэты раз будзе таксама.

У Польшчы гучаць галасы палітыкаў, што ў справе бюджэту няма сэнсу размаўляць з Нямеччынай. Трэба чакаць, калі Партугалія пяройме старшынства ў ЕЗ. Ці ўрад падзяляе гэтае стаўленне?

- Урад на чале з прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім, хоча вырашаць праблемы ў рамках дыялогу, у той час як галоўным пытаннем, як я ўжо згадваў, зʼяўляецца польскія дзяржаўныя інтарэсы, не можа быць ахвяравання патрэбамі нашай дзяржавы, незалежна ад стаўлення нашых партнёраў. Але я лічу, што, нягледзячы на гэтую напружаную сітуацыю, трэба сказаць прама, што мы знойдзем выйсце з яе ў рамках дыялогу.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч