Газета Rzeczpospolita звяртае ўвагу на дыпламатычныя поспехі каманды Святланы Ціханоўскай і трансфармацыі беларускага рэжыму ў нешта падобнае на Венесуэлу. Амерыканская Палата Прадстаўнікоў прыняла ў сераду адмысловы дакумент пад назвай «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». Гэткім чынам парламент ЗША патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў і правядзення новых, свабодных выбараў. Дэпутаты прызнаюць таксама Каардынацыйную Раду адзіным уласцівым органам для перамоваў уладаў з апазіцыяй.
Нягледзячы на тое, што большасць чальцоў Рады знаходзіцца або ў выгнанні, або ў следчых ізалятарах, пратэсты ў Беларусі не сціхаюць, а сама каманда Ціханоўскай працуе ў дыпламатычным напрамку і здабывае ўсё новых саюзнікаў. Лідарка беларускага пратэсту перадала ў Еўразвяз спіс 200 (двухсот) фірмаў, якія супрацоўнічаюць з Лукашэнкам і яго рэжымам.
Пакуль аднак у еўрапейскай супольнасці галоўныя ў павестцы дня праблемы, важнейшыя для самой арганізацыі – барацьба і крызіс, звязаны з каранавірусам, а таксама перамовы наконт новага бюджэту Еўразвязу. Нягледзячы на гэта, у сітуацыі, калі рэпрэсіі і тэрор у Беларусі працягнуцца, Еўразвяз можа пашырыць санкцыйны спіс на новых асоб і кампаніі, у тым ліку нафтаперапрацоўчыя заводы, што павінна моцна ўдарыць па беларускай эканоміцы.
Тым часам, Масква не падтрымлівае захадаў заходняга свету, як спробы наладзіць дыялог, а хутчэй за ўсё ўспрымае як прамое ўмяшальніцтва ў справы беларуска-расійскай саюзнай дзяржавы, што вядзе да яшчэ большай ізаляцыі Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў.
Rzeczpospolita/аев