Беларуская Служба

Польшча і Венгрыя вызначаюць сумесную стратэгію перамоў з ЕЗ

26.11.2020 18:11
Ідзецца пра прыняцце бюджэту Еўразвязу на 2021-27 гады ды ўвядзення механізму замарожвання сродкаў з-за парушэнні прынцыпаў прававой дзяржавы.
Аўдыё
  • Польшча і Венгрыя ўзгадняюць пазіцыі
Ілюстрацыйны здымак PAP/Rafał Guz

Пра гэта сёння размаўлялі прэм'ер-міністры Польшчы і Венгрыі ў Будапешце.

Польшча і Венгрыя – гэта адзіныя дзве краіны, якія выступаюць супраць прыняцца праекта бюджэту Еўрапейскага Звязу на бліжэйшыя гады. Варшава і Будапешт крытыкуюць механізм прывязкі выплат сродкаў ЕЗ з ацэнкай стану законнасці ў той ці іншай краіне супольнасці. Для ўзгаднення супольнай стратэгіі прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сёння з афіцыйным візітам наведаў Будапешт. Там ён сустрэўся з кіраўніком вугорскага ўрада Віктарам Орбанам. Найважнейшая тэма сустрэчы стала пытанне бюджэту Еўрапейскага Звязу на бліжэйшыя гады. Аб падрабязнасцях з Будапешта перадае карэспандэнт Польскага радыё Караль Суроўка.

- Візіт пачаўся з рабочага сняданку з Віктарам Орбанам. Потым адбыліся перамовы паміж двума прэм'рамі. Кіраўнікі ўрадаў узгаднілі агульную стратэгію перамоў у справе бюджэту ЕЗ. Яны высылаюць сігнал іншым краінам ЕЗ аб сваёй рашучасці ды адзінстве. Польскі бок зазначае, што механізм замарожвання сродкаў ЕЗ для краін у залежнасці да законнасці ёсць парушэннем Еўрапейскіх трактатаў ды абмежаваннем незалежнасці краін чальцоў ЕЗ.

Польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што размаўляў з прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам пра наступствы прывязкі сродкаў ЕС з так званай праблемай вяршэнства закона. Кіраўнік польскага ўрада тлумачыў, што пагроза выкарыстання гэтага механізму можа распаўсюджвацца на любую з краін Еўрапейскага Звязу.

- Мы не пагаджаемся на тое, каб абсалютна адвольна прымаць рашэнні, што сродкі для Польшчы, Румыніі ці Іспаніі будуць замарожаныя. Напрыклад, у сітуацыі, калі ў Іспаніі з'явіцца новы ўрад, які не спадабаецца Еўразвязу. Бізун заўсёды знойдзецца.

Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер заявіў, што пазіцыя Польшчы на перамовах пра бюджэт Еўрапейскага Звязу не зменіцца. Механізм размеркавання сродкаў у повязі з законнасцю ў цяперашнім выглядзе непрымальны для польскага ўрада:

- Мы ўжо раней сігналізавалі, які варыянт быў бы для нас прымальны. Ішлося выключна пра бюджэт Еўразвязу, а не пра суб'ектыўныя ацэнкі ўзроўню законнасці. Гэта несправядлівы механізм, які для нас непрымальны.

Іншую пазіцыю займае Еўракамісіся. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што "краіны, якія сумняваюцца ў механізме вяршэнства закона, могуць перадаць свае пярэчанні ў Суд Еўрапейскага Звязу.

Польскі праўнік прафесар Рышард Легутка адзначыў, што гэта ігнараванне права з боку еўрапейскіх чыноўнікаў

- Вядома, што нам будучыня невядома. Але пытанне тут такое, як далёка зойдзе еўрапейская бюракратыя ў парушэнні заканадаўства. Ідэя Брусэлю – велізарнае парушэнне. Гэта не нейкае там нязначнае парушэнне, невялікае перакрочванне. Як далёка яны зойдуць у парушэнні законаў. Ужо гучаць ідэі, што можна ўсё зрабіць без згоды Польшчы і Венгрыі.

Польшча і Венгрыя не хочуць пагадзіцца на механізм, які прадугледжвае выдзяленне сродкаў ЕЗ у залежнасці ад вяршэнства закона ў краінах супольнасці. Польскі ды венгерскі ўрад зазначаюць, што механізм недакладны і можа выкарыстоўвацца пры прыняцці палітычна матываваных рашэнняў. Па гэтай прычыне Варшава і Будапешт заявілі, што не будуць галасаваць за прыняцце бюджэтнага пакету ЕЗ, гэта значыць выдаткаў Еўразвязу на 2021-2027 гады і фонд адбудовы пасля пандэміі.

Юры Ліхтаровіч