Манеўры Лукашэнкі не падабаюцца Крамлю, які падчас візіту Лаўрова ў Мінску папярэдзіў самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі, каб той выконваў свае абяцанні. Як інфармуе Газета Выборча, візіт міністра замежных спраў Расіі быў звязаны з тым, што Лукашэнка не выконвае абяцанняў, вызначаных падчас вераснёвай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы.
Выглядае на тое, што кіраўнік Беларусі зноў вырашыў пайсці сваім шляхам і не слухаць парадаў «старэйшага брата». Аднак, разам з усё больш жорсткімі дзеяннямі беларускіх сілавікоў, якія ўплываюць на рэйтынг Лукашэнкі і ў выніку Крамля, які ўсцяж глухі на волю беларускага народа, Масква траціць цярплівасць і губляе сцэнарыі ўмяшання ў палітычную сферу Беларусі.
Крэмль хацеў бы замяніць Лукашэнку больш выгадным і спакайнейшым палітыкам, які не ішоў бы на вайну з народам і выконваў задачы дадзеныя з Масквы. Таму, паводле звестак асоб набліжаных да расійскіх уладаў, Пуцін загадаў Лукашэнку змяніць канстытуцыю, правесці новыя выбары і сысці з палітычнай сцэны. У сувязі з хутка падаючым рэйтынгам Расіі сярод беларусаў (перад выбарамі 60% хацела цеснай супрацы з Расіяй, сёння толькі 40%), дзеянні мусяць быць хуткімі, пры тым настолькі плаўнымі, каб пазбегнуць рэвалюцыйных рашэнняў, што пры Лукашэнку і ягонай тактыцы мала верагодна.
Візіт Лаўрова паўплываў на беларускага ўзурпатара і той на наступны дзень заявіў, што «канстытуцыі пад сябе не робіць» і «пры яе прэзідэнтам не будзе». Практыка паказвае, аднак, што такія заявы недаўгавечныя.
Gazeta Wyborcza/аев