У пятніцу, 4 снежня Народнае антыкрызіснае кіраванне (НАК), створанае напрыканцы кастрычніка па ініцыятыве члена прэзідыуму Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі, прадставіла шэсць зонаў сваёй адказнасці. Гаворка ідзе пра праекты тэрміновых і неабходных палітычных захадаў падчас транзіту ўладу і ў бліжэйшы час паля сыходу з пасады Аляксандра Лукашэнкі.
Народнае антыкрызіснае кіраванне прадставіла шэсць зонаў сваёй адказнасці ў пералічаных вышэй умовах: эканоміка і фінансы, знешняя палітыка і гандаль, пытанні юстыцыі, пытанні бяспекі, сацыяльная палітыка і рэгіянальнае развіццё. Амаль кожны з гэтых кірункаў дзейнасці НАК атрымаў адказнага. Напрыклад, за пытанні бяспекі ў перыяд пачатковай трансфармацыі адказвае былы рэстаратар Уладзімер Пракоф’еў. Будучую рэформу сілавога блоку Беларусі распрацоўваецца пад кіраўніцтвам колішняй супрацоўніцы Следчага Камітэту Беларусі, капітана юстыцыі Святланы Хілько:
-Хачу падкрэсліць, я тут прадстаўляю вынік працы вялікай каманды спецыялістаў з Беларусі і замежжа, якія пакуль негатовыя выступаць публічна. Неабходнасць рэформы МУС з’яўляецца відавочнай як для грамадзянаў, так і для супрацоўнікаў сістэмы. НАК канстатуе няздольнасць органаў МУС выконваць свае абавязкі па абароне правоў грамадзянаў. Супрацоўнікі МУС у сваёй прафесійнай дзейнасці кіруюцца не законамі, а загадамі. Такі стан рэчаў выклікае вялікае абурэнне і пачуццё несправядлівасці. Што цяпер робіць НАК у сферы ОУС, каб наблізіць пераходны перыяд? Мы збірае і абагульняем міжнародны вопыт па рэфармаванні МУС. Мы разумеем прынцыпы і памылкі рэфармавання, а таксама асаблівасці падыходаў у Беларусі. Праблемы, якія трэба будзе вырашаць у Беларусі моцна адрозніваюцца, ад таго з чым сутыкаліся іншыя краіны. НАК зараз распрацоўвае новую арганізацыйную структуру паліцы ў Беларусі. Мы павіны адказаць на шэрага важных пытанняў. Распрацоўваем, сістэму чэснага і празрыстага адбору кадраў, распрацоўвае сістэму няспыннай адукацыі супрацоўнікаў на базе розных ступеняў. Мы таксама распрацоўваем доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя планы рэфармавання сістэмы з магчымасцю хуткай іх карэкцыі. Мы не намагаемся сёння прадставіць нейкі строгі план, разлічаны на 5 гадоў, а потым апантана яго прытрымліваецца. Мы абавязкова хочам пакінуць магчымасць правяраць, ці працуюць канцэпцыі і гіпотэзы і змяняць іх пры неабходнасці. Бо ідэальнай і ўніверсальнай мадэлі працы паліцыі няма нідзе ў свеце.
Народнае антыкрызіснае кіравання вызначылася з адказнымі за знешнепалітычны вектар – Анатоль Котаў, які да нядаўняга часу працаў намеснік загадчыка аддзелу Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і Уладзімір Астапенка былы амбасадар Беларусі ў Аргенціне. Уладзімір Астапенка падзяліўся сваімі бачаннем таго, як рэакцыя краінаў Захаду ўплывае на стабільнасць рэжыму Лукашэнкі:
-Еўропа і ЗША ўжо неаднаразова дэманстравалі сваю салідарнасць з беларускім народам і мы маем быць удзячныя за гэта. Мы разумеем, што грамадскасць у гэтых краінах была моцна кранутае ўзроўням рэпрэсіяў супраць беларускага народа, якія фактычна прывялі да гуманітарнай катастрофы. Захады ўрадаў краінаў Еўропы і адміністрацыі ЗША, накіраваныя на тое, каб беларусы змаглі свабодна абіраць сваё кіраўніцтва, дабіцца справядлівасці. Адначасова мы разумеем, што такой дапамогі будзе відавочна недастаткова. Перадусім беларускі народ павінен вырашыць гэтую задачу самастойна. Безумоўна, знешняя дапамога аблягчае вырашэнне гэтай задачы і дзеля гэтага мы мабілізуем міжнародную супольнасць. Апроч удзелу ў гэтым працэсе ЕЗ і ЗША, мы гаворым пра неабходнасць удзелу іншых краінаў. Удзел Расіі паспрыяў бы эфектыўнасці гэтага працэсу. Падсумоўваючы – праз мабілізацыю сусветнай грамадскасці мы таксама ідзем да рэалізацыі галоўнай мэты.
На сённяшняй прэс-канферэнцыі прагучала пытанне, датычнае ўзаемнага стаўлення новых структур беларускай апазіцыі, разгалінавання іх роляў. Пасля з’яўлення Народнага антыкрызіснага кіравання, можна было пачуць, што множанне структураў і канкурэнцыя паміж імі не спрыяе агульнай мэце. Павел Латушка запярэчыў такому меркаванню:
-Мы з самага пачатку падкрэслівалі і працягваем заставацца пры тым, што Народнае антыкрызіснае кіраванне створана ў паразуменні з Каардынацыйнай радай, якая з’яўляецца легітымным інстытутам, прызнаным ЕЗ, Еўрапейскім Парламентам, а ў бліжэйшы час, у ЗША будзе канчаткова зацверджаны Акт падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі, які таксама прызнае легітымнасць Каардынацыйнай рады. Адначасова мы вельмі шчыльна супрацоўнічаем са штабам Святланы Ціханоўскай. Мэтай Народнага антыкрызіснага кіравання, з аднаго боку з’яўляецца, набліжэнне правядзення перамоваў аб перадачы ўлады (і менавіта гэта асноўнай задача Каардынацыйнай рады), а з іншага боку мы намагаемся аказваць максімальнае інтэлектуальнай, інфармацыйнае, і дзейснае садзейнічанне штабу Ціханоўскай. Бо нашы асноўныя мэты абсалютна супадаюць. Мы мае агульнае кірунак руху, мы аб’ядноўваем усе рэсурсы, з мэтай – як мага хутчэйшага адлёту самалёту Лукашэнкі.
У папярэднія гады падчас перыядаў палітычнай нестабільнасці ў Беларусі, якія безумоўна немагчыма параўнаць сваім маштабам з падзеямі 2020 года, частка гучала меркавання, што Аляксандру Лукашэнку няма ніякай альтэрнатывы. Аднак, зараз беларускай рэвалюцыя дасягнула такога ўзроўню, калі фармуецца дакладная і прафесійная альтэрнатыўная павестка заўтрашняга дня.
эж