Гэтая антызаходняя рыторыка ўзмацнілася з прыходам на БТ расійскага інфармацыйнага дэсанту, зазначаюць беларускія медыя эксперты.
Апошнія пяць год беларускія ўлады праводзілі палітыку балансавання паміж Захадам і Усходам. Такая ж была рыторыка беларускіх дзяржаўных СМІ. Крытыка была кропкавай, скіраванай як на Захад, так і на Расію, але дамінавала рыторыка канструктыву – усхвалення шматвектарных адносін. Пасля 9 жніўня ўсё змянілася. Захад стаў галоўным ворагам, які імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, а Расія стала хаўруснікам. Гэтай рыторыкай улады імкнуцца ўздзейнічаць на грамадства, кажуць беларускія медыя эксперты: палітолаг, аналітык праекта Media IQ Вольга Харламава, аналітык штотыднёвага маніторынгу дзяржаўнага БТ у рамках праекта Sense Analytics ў партнёрстве з Press Club Belarus і SATIO Максім Стэфановіч, медыя эксперт, аналітык праекта Media IQ Паўлюк Быкоўскі.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл