Беларуская Служба

Украіна шукае магчымасць атрымаць вакцыну, але толькі не расійскую

22.12.2020 16:20
Улады дзяржавы змагаюцца за прышчэпку заходніх фірмаў, яны адмаўляюцца, па палітычных матывах, замаўляць расійскі Sputnik-V.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Mongkolchon Akesin

«Зараза на фоне вялікай палітыкі» – так Rzeczpospolita апісвае ўкраінскія праблемы з вакцынай ад каранавіруса. Улады дзяржавы змагаюцца за прышчэпку заходніх фірмаў, яны адмаўляюцца, па палітычных матывах, замаўляць расійскі Sputnik-V, які не прайшоў усіх неабходных выпрабаванняў. А прапаганда, у тым ліку ўкраінскіх сродкаў масавай інфармацыі, якія істотна залежаць ад расійскіх алігархаў, прасоўвае менавіта расійскую вакцыну.

Лічба заражаных хутка набліжаецца да мільёна, улады абяцалі, што першая вакцына стане даступнай зімой, але гэта, мабыць, нерэальна. У выходныя прэзідэнт Зяленскі даў інтэрв’ю газеце «New York Times». Ён сказаў, што Украіна можа трапіць на сам канец чаргі па прывіўку, а тады памрэ яшчэ больш украінцаў. Ён заклікаў, каб ЗША і Вялікабрытанія паўплывалі на тое, каб Украіна трапіла ў групу дзяржаў, якія атрымаюць вакцыну ў першую чарговасць. У іншым выпадку, па словах Зяленскага, імідж Захаду можа значна пагоршыцца ва Украіне.

Прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Юлія Мендэль адзначае, што Украіна вядзе перамовы з усімі вытворцамі зарэгістраваных вакцын, акрамя расійскай. Украіна разлічвае на Еўрапейскі саюз. За набліжэнне да супольнасці яна заплаціла высокую цану – дзве рэвалюцыі, страціла частку тэрыторыі, сёмы год працягваецца ўзброены канфлікт.

Павіліся выказванні ўкраінскіх палітыкаў, што пасярэднікам у пастаўцы вакцыны можа стаць Польшча. Кіраўнік Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы Міхал Дворчык пацвярджае, што Польшча абяцала перадаць вакцыну іншай дзяржаве, калі яе будзе зашмат, але падрабязнасці пакуль невядомыя.

нг