Беларуская Служба

«ПіС» рыхтуе рэформу дыпламатычнай службы

30.12.2020 14:54
Дэпутат Сейма ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Роберт Тышкевіч асцерагае перад палітызацыяй дыпламатычна корпуса. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Grand Warszawski

Дзверы для працы ў дыпламатычным корпусе Польшчы павінны быць адчыненыя шырэй, – напісала ў сераду, 30 снежня Rzeczpospolita. На думку кіраўніцтва МЗС, гэта павысіць якасць працы ведамства, дзякуючы прытоку навукоўцаў і экспертаў. Апазіцыя ж баіцца набору палітычных кадраў.

Асяроддзе дыпламатаў цяпер занадта герметычнае – гаворыцца ў справаздачы, якая незадоўга да святаў з'явілася ў пераліку заканадаўчых ініцыятыў урада. Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау анансуе ў гэтым дакуменце новы закон аб дыпламатычнай службе.
Паводле звестак газеты, праект будзе падрыхтаваны ў самы бліжэйшы час. Прэс-служба МЗС паведаміла, што закон будзе распрацаваны на пачатку 2021 года.

Які напрамак пераменаў?

У цяперашні час асноўнымі шляхамі да працы ў дыпламатыі зʼяўляюцца Дыпламатычная акадэмія МЗС або перавод з іншай дзяржаўнай службы, часткай якой фармальна зʼяўляецца і дыпламатычная служба. Паводле ўступных прапаноў, Акадэмія МЗС страціць сваю пазіцыяў у гэтым пытанні.
«МЗС пацвярджае, што набор на дыпслужбу павінен быць больш адкрытым. Адна з мэтаў законапраекта – адкрыць доступ да дыпламатычнай карʼеры прадстаўнікам навукі, экспартам, дзелавым людзям і чыноўнікам з міжнародным досведам. Будзе больш магчымасцяў для карʼеры прафесійнага дыпламата, чым проста постдыпломная дыпламатычная адукацыя», – цытуе МЗС Rzeczpospolita.

Паводле прапаноў МЗС, асноўныя крытэрыі не будуць паслабленыя, а, наадварот, стануць больш жорсткімі. Аднак многія эксперты чакаюць зніжэння якасці дыпламатычных кадраў.

«Адно з палажэнняў паправак знізіла патрабаванні да кіруючых кадраў у МЗС, ад якіх перасталі патрабаваць веды дзвюх моў і здадзенага дыпламатычнага і консульскага экзамену. У выніку дырэктар дэпартамента зможа мець больш нізкую кампетэнцыю, чым радавы супрацоўнік», – дадае дыпламат, ананімная крыніца выдання.

Дэпутат Сейма ад апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Роберт Тышкевіч асцерагае перад палітызацыяй дыпламатычна корпуса. Ён нагадвае, што нядаўна намеснікам кіраўніка МЗС стала Моніка Сабчак, 31-гадовая актывіста кіроўнай партыі «Права і Справядлівасць» без аніякага досведу працы ў дыпламатыі. Пра будучую рэформу дыпламатычнай службы ў Польшчы, пісалі на старонка газеты Rzeczspopolita.

эж