Беларуская Служба

Каталіцкая царква надалей будзе незалежнай ад уладаў Беларусі

05.01.2021 17:08
І хоць беларускія ўлады хацелі дасягнуць падобных эфектаў, як у сітуацыі з адкліканнем праваслаўнага мітрапаліта Паўла, наўрад ці ім гэта ўдасца.
Арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічPAP/Mateusz Marek

Не сціхаюць і водгукі ад змены на пасадзе мінска-магілёўскага мітрапаліта, якая на днях прайшла ў Беларусі. Справа выклікае зацікаўленасць у Польшчы, дзе 90% насельніцтва афіцыйна дэкларуе сваю прыналежнасць да каталіцкай Царквы. Пераход на пенсію архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча, які быў афіцыйна зацверджаны Папам рымскім, стаў важнай кропкай у адносінах між Царквой і рэжымам. Пасля амаль чатырох месяцаў пражывання ў выгнанні беларускі мітрапаліт змог вернуцца да сваіх вернікаў, каб правесці з імі Раство. Некалькі дзён пазней ён быў адкліканы са сваёй пасады, а яго месца заняў дапаможны біскуп пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Адмыслоўцы па пытаннях Царквы кажуць, што дазвол на адкліканне Кандрусевіча быў добрым рашэннем, паколькі мітрапаліт стаў легендай беларускага каталіцтва. Гэта ён быў галоўным адказным за адбудаванне беларускай каталіцкай Царквы. Яго рэзкія выказванні пра дзеянні ўладаў і сілавікоў сталі важным актам у адносінах між іерархамі ды вернікамі. З іншага боку Ватыкан, які праз нунцыя Антэ Ёзіча афіцыйна прызнаў легітымнасць улады Лукашэнкі, патрабаваў на пасадзе мінска-магілёўскага кіраўніка кагосьці без прамога канфлікту з рэжымам. Таму і замяніў Кандрусевіча Велікасельцам.

І хоць, на думку эксперта, беларускія ўлады хацелі дасягнуць падобных эфектаў, як у сітуацыі з адкліканнем праваслаўнага мітрапаліта Паўла, наўрад ці ім гэта ўдасца. У гэтай сітуацыі, хутчэй за ўсё, Ватыкан абгуляў Мінск, а палітыка па адносінах каталіцкай Царквы ды ўлады не стане больш адкрытай. Паводле адмыслоўцаў, епіскап Велікаселец не з’яўляецца чалавекам, якім можна было б кіраваць.

Rzeczpospolita/аев