Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, былы журналіст і незалежны экс-кандыдат на прэзідэнта Шыман Галоўня і прэзідэнт Анджэй Дуда займаюць тры першыя месцы ў рэйтынгу палітыкаў, якім палякі давяраюць найбольш. Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадстак думкі, якое па замове партала onet.pl правёў IBRiS.
Прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму давяраюць 43,7 працэнта рэспандэнтаў. У той час 47,8 працэнта рэспандэнтаў крытыкуюць працу кіраўніка польскага ўрада.
43,3 працэнта апытаных заявілі, што давяраюць лідэру арганізацыі „Польшча 2050” Шымону Галоўні. Не давяраюць былому кандыдату ў прэзідэнты - 28,3% апытаных.
На трэцім месцы апынуўся прэзідэнт Анджэй Дуда, якому давяраюць 41,9 працэнта, а не давяраюць - 47,5 працэнта рэспандэнтаў.
Чарговыя месцы рэйтынгу IBRiS занялі прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі (36,1 працэнта) і старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі (31,7 працэнта).
У сваю чаргу найменшым даверам апытаных карыстаецца міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра (61,7%), а далей Яраслаў Качыньскі (57,5%), Яцэк Сасін (56,6%), Кшыштаф Босак (54,3%) і былы прэм’ер ва ўрадзе „Прамадзянскай платформы” - Польскай сялянскай партыі Дональд Туск (53,8%). Апытанне праводзілася 13-14 студзеня.
аз