Беларуская Служба

Усебеларускі народны сход: імітацыя зменаў ды «карэізацыя» беларускага рэжыму

29.01.2021 11:10
Канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі не будзе. Улады збіраюцца закансерваваць сітуацыю ў краіне. Гэтай мэце будзе прысвечаны ўсебеларускі народны сход.
Аўдыё
  • Эксперты пра Усебеларускі сход уладаў
Здымак мае ілюстрацыйны характарbelta.by

На пачатку лютага Лукашэнка ладзіць Усебеларускі народны сход. Гэтае мерапрыемства ладзіцца ўладамі кожныя 5 год з 1996-га году. Мерапрыемства мела дэманстраваць падтрымку для Лукашэнкі з боку народу. Адразу пасля выбараў гэты сход анансаваўся як канстытуцыйны форум. Цяпер гэта будзе дэманстрацыя падтрымкі для дыктатара. Наступствы сходу абмеркавалі беларускія эксперты ў рамках Экспертна-аналітычнага клубу.

Усебеларускія сходы з'яўляюцца пэўным перажыткам савецкай эпохі ды нагадвалі З'езды КПСС. У Беларусі партыі ўлады няма, сход праводзіліся Лукашэнкам як дэманстрацыя падтрымкі. У грамадстве цікавасці й даверу да сходу няма. 

Гэтае мерапрыемства не мае ніякай павесткі, проста руцінная дэманстрацыя Лукашэнкам сваёй улады. Зазначыў журналіст Юры Дракахруст.

- На мой погляд, сход будзе дастаткова руцінным. Планы змяніць Канстытуцыю на сходзе былі раней, але потым ім скарэктавалі, прыбралі, ці перанеслі на больш позні час. Пра руціннасць сходу сведчыць сам указ пра яго. Там толькі падвядзенне вынікаў пяцігоддзя ды зацвярджэнне планаў на наступныя пяць год. Таксама выдадзены ўказ, што Палата прадстаўнікоў у лістападзе будзе рабіць змены ў закон аб мясцовых сходах. Магчыма там і будзе зменены статус Сходу. Таксама прагучала заява пра змену Канстытуцыі да канца года. Гэта не надта стасуецца з тым, каб змяняць як цяпер у лютым.

УСБ будзе імітацыяй перамен, што можа мець негатыўныя наступствы ў краіне, дзе ўлады не маюць легітымнасці. Магчыма сходы будзе выкарыстаны, каб перагледзець працэдуру выбараў у Беларусі, у бок адмены выбарнасці Лукашэнкі.

Юры Ліхтаровіч