Беларуская Служба

Лукашэнка зноў абвінавачвае Захад

29.01.2021 13:36
Штодзёнка „Dziennik Gazeta Prawna” піша пра яго новыя абвінавачанне, што нехта ў Беларусі хацеў зрабіць бліцкрыг, зрынуць уладу ды ўвесці войскі НАТА.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/pul_1

У жніўні мінулага года ў Беларусі хацелі правесці "бліцкрыг", зрынуць урад і ўвесці войскі NATO - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў чацвер на канферэнцыі, прысвечанай заканадаўчым зменам у краіне.

Яны вырашылі правесці бліцкрыг у жніўні, хутка зрынуць урад ці хаця б паказаць, што ўрад разваліўся, і ўвесці сюды войскі НАТА, - цытуе словы Лукашэнкі польскае выданне. Паводле яго слоў, беларускія спецслужбы выявілі спробы падарваць дамы, а таксама вызначылі, адкуль дастаўляюцца боепрыпасы і выбухоўка. Маршруты былі цалкам раскрыты, і людзі, якія правялі іх праз мяжу, былі затрыманыя, сказаў ён.

Спасылаючыся на дзеянні ўладаў у дачыненні да пратэстоўцаў, ён заявіў, што іх мэта - перш за ўсё абарона радзімы. Мяне не трэба папракаць у тым, што я абараняю сваю краіну. Гэта мой канстытуцыйны абавязак. Я буду бараніцца, колькі б мне гэта ні каштавала. Пры неабходнасці - на танку, на баявой машыне пяхоты, з аўтаматам у руках, - сказаў ён

Ён дадаў, што не трэба рабіць ілюзію наконт амністыі палітвязняў у Беларусі. Як вырашыў суд, так яно і будзе. Паводле яго слоў, палітычная амністыя будзе "калі хто-небудзь пакажа мне хоць бы адзін палітычны артыкул у нашым крымінальным кодэксе, альбо што яны былі затрыманыя альбо арыштаваныя па палітычных матывах".

У Беларусі з прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня мінулага года працягваюцца акцыі пратэсту, удзельнікі якіх патрабуюць зыходу Лукашэнкі і прызначэння новых, сумленных выбараў, нагадвае выданне.

юл