Спыненне будаўніцтва газаправода «Паўночны паток 2» – гэта пытанне жыцця і смерці для ўкраінцаў, лічыць кіраўнік украінскага дзяржаўнага паліўнага канцэрна «Нафтагаз» Андрэй Кобалеў. Ён прызнаў, што ўкраінская газатранспартная сістэма з'яўляецца часткай абароннай сістэмы Украіны, чытаем на партале energetyka24.pl.
Па яго словах, «Паўночны паток 2» – «гэта перш за ўсё інструмент, які павінен зрабіць Украіну безабароннай перад расійскай ваеннай агрэсіяй».
«Пакуль Украіна зʼяўляецца важнай транзітнай дзяржавай газу ў Нямеччыну, Італію і Францыю, то ўкраінская газатранспартная сістэма зʼяўляецца часткай нашай абароннай сістэмы», – падкрэсліў ён.
Будаўніцтва расійска-германскага газаправода крытыкуюць Польшча, Украіна, дзяржавы Балтыі і ЗША. Крытыкі «Паўночны паток 2» зазначаюць, што гэты праект павялічыць залежнасць Еўропы ад расійскага газу і пашырыць уплыў Крамля на еўрапейскую палітыку. Рэалізацыю праекта падтрымліваюць Германія, Аўстрыя і некалькі іншых дзяржаў ЕС.
energetyka24.pl/аев