Гэта, без сумнення, самы важны замежны візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі – піша Rzeczpospolita. Кіеў разлічваў на падтрымку з боку ЗША па пытанні «Паўночнага патоку-2», каб Расія ўтрымала транзіт газу праз Украіну ў далейшым. Украінскі лідар спадзяваўся таксама, што ўдасца ангажаваць Штаты ў перамовы з Расіяй па справе вайны на Данбасе. Пасярэдніцтва хаўруснікаў Украіны – Германіі і Францыі – не прынесла вынікаў.
Летам 2019 года Зяленскі трапіў у цэнтр амерыканскай перадвыбарчай кампаніі, калі прэзідэнт Трамп папрасіў яго прадставіць кампрамат на сына Байдэна – Хантэра. Зяленскі абяцаў, што перадасць справу ў пракуратуру, калі амерыканкі бок прадставіць доказы нелегальнай дзейнасці Хантэра. У Вашынгтоне Зяленскаму за гэта ўдзячныя, паколькі ў іншым выпадку выбарчая кампанія магла б пайсці ў іншым напрамку.
Зяленскі сустрэўся з амерыканскім міністрам энергетыкі Джэніфер Грэнхолм (Jennifer Granholm). Была падпісана дэкларацыя аб «інтэнсіфікацыі дыялогу па пытаннях энергетыкі і клімату». У сваю чаргу пасля сустрэчы ў Пентагоне з міністрам абароны Лойдам Остынам (Lloyd Austin), бакі падпісалі пагадненне пра стратэгічную абаронную супрацу. Канкрэтны вынік: ЗША выдзеліць украінскай арміі дапамогу ў памеры 60 млн долараў. Іншыя элементы ваеннага пагаднення застаюцца тайнымі.
Rzeczpospolita/нг