Беларуская Служба

Лукашэнка пагражае ЕС вайной

15.11.2021 21:01
Беларуская апазіцыя паведамляе, што КДБ на загад узурпатара перапраўляе трафейную зброю з Афганістана на мяжу з Польшчай.
Аўдыё
  • Эксперт пра напружаную сітуацыю на польска-беларускай мяжы
Ілюстрацыйны здымакPAP/Irek Dorożański/DWOT

Лукашэнка хоча зладзіць правакацыю з выкарыстаннем зброі на мяжы з Беларуссю. Наколькі гэта рэальны сцэнар?

На мінулым тыдні адзін з лідараў беларускіх дэмакратычных сіл Павал Латушка заявіў, што дыктатар паспрабаваў утаіць рэальны сцэнарый спецаперацыі УСАМ і КДБ на мяжы Беларусі з Польшчай, абвінаваціўшы Украіну ў забеспячэнні мігрантаў зброяй. Насамрэч правакацыю са зброяй рыхтуюць беларускія ўлады.

- У чэрвені-верасні на базе АСАМ у Віцебскай вобласці спецпадрыхтоўку прайшлі дзве асобныя групы іракцаў і афганцаў, якія маюць баявы вопыт з мэтай наступнага ўкаранення ў рады мігрантаў. У канцы кастрычніка на ваенны аэрадром у Таджыкістане прыбылі два ваенна-транспартныя самалёты ІЛ-76 Міністэрства абароны Лукашэнкі. Адным з іх у Беларусь перапраўлена трафейная амерыканская і савецкая зброя з Афганістана. Лукашэнка даўно ўзгадніў магчымае выкарыстанне агнястрэльнай зброі на мяжы і пагражае ЕС ваенным канфліктам, прыкрываючыся пастаўкамі зброі з Данбаса.

Беларускі палітык публічна заявіў пра такую пагрозу, каб прадухіліць гэтыя магчымыя жахлівыя падзеі ды заклікаў дэмакратычныя краіны свету праявіць палітычную волю і прызнаць Лукашэнку міжнародным тэрарыстам!

Наколькі рэальны сцэнар узброенай эскалацыі на мяжы. Міграцыйны крызіс цягнецца з ліпеня, беларускі бок так і не рашыўся на выкарыстанне зброі. Што можа змусіць яго змяніць сваю пазіцыю? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл