Беларуская Служба

Дзярждэпартамент ЗША: Санкцыі супраць Лукашэнкі эфектыўныя

19.11.2021 09:14
ЗША аб’яцаюць не аслабляць ціск на Лукашэнку пакуль ён не вырашыць крызісу на мяжы, не вызваліць палітвязняў і не правядзе сумленных выбараў.
 .
Амерыканскі сцяг.Photo: oohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Я лічу, што санкцыі эфектыўныя. Разам з ЕС мы працуем над новымі. Мы не аслабім нашага ціску, пакуль Лукашэнка не вырашыць крызісу на мяжы, не вызваліць зняволеных, не дазволіць на правядзенне свабодных і сумленных выбараў пад кантролем міжнародных назіральнікаў і не пачынае дыялогу з беларускай апазіцыяй», – заявіла ў размове з газетай Rzeczpospolita Робін Даніган з Дзярждэпартамента ЗША. Яна дадала, што Злучаныя Штаты вельмі занепакоеныя сітуацыяй на мяжы.

«Мы неаднаразова звярталіся да Лукашэнкі з просьбай спыніць выкарыстоўванне мігрантаў. Гэта надзвычай бесчалавечная, бяздушная практыка!» – адзначыла Даніган.

Прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША не захацела разважаць пытання патэнцыйнага ўдзелу НАТА ў крызісе. Паводле яе, пра гэта павінен вырашыць сам альянс і ўсе яго члены. Аднак я дадала, што Паўночнаатлантычны альянс вельмі ўважліва сочыць за развіццём падзеяў на польска-беларускай мяжы.

аз

ЕС пагадзіўся на санкцыі супраць Беларусі

15.11.2021 09:56
Такое рашэнне прынялі міністры замежных спраў 27 краінаў на сённяшняй сустрэчы ў Бруселі.

Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў у Бруселі да ўвядзення санкцый супраць Расіі

15.11.2021 13:31
«Расія прывыкла да слоў і спадзяецца, што Еўропа не зможа перайсці ад слоў да дзеяння», – сказаў Дзмітрый Кулеба.