У сувязі з міграцыйным крызісам тое ж самае выданне друкуе размову з Робін Даніган з амерыканскага Дзярждэпартаменту. –Мы не паслабім пазіцыю ў дачыненні да Лукашэнкі. Гарантыі ЗША аб тэрытарыяльнай інтэгральнасці Украіны не падлягаюць дыскусіі, – кажа яна.
Робін Даніган адзначыла, што міграцыйны крызіс неад’емна звязаны з палітычным крызісам у Беларусі, дзе сотні палітзняволеных. Паводле яе, санкцыі даюць вынікі, а ЗША разам з ЕС працуюць над наступнымі. –Мы не паслабім нашага ціску да моманту, пакуль Лукашэнка не вырашыць крызісу на мяжы, але таксама не вызваліць палітвязняў, правядзе свабодныя і сумленныя выбары, а таксама не распачне дыялог з апазіцыяй, – гаворыць Робін Даніган.
Прадстаўніца Дзярждэпартаменту пракаментавала інфармацыю аб тым, што крызіс на мяжы можа адцягваць увагу ад падрыхтоўкі наступу Расіі на Украіну.
-Я хачу сказаць, што амерыканскія гарантыі для ўкраінскага суверэнітэту і тэрытарыяльнай інтэргальнасці – непарушныя. Канцэнтрацыя расійскіх войскаў каля мяжы з Украінай пярэчыць міжнародным правілам. Мы перадалі гэта Маскве.
Дзяржсакратар Блінкен на мінулым тыдні папярэдзіў яшчэ раз: мы сочым за тым, што адбываецца і ў выпадку неабходнасці не завагаемся рэагаваць, – гаворыць Даніган.
ав