Сітуацыя польскай меншасці ў Беларусі вельмі складаная. Рэжым Лукашэнкі абвастрае рэпрэсіі супраць беларускіх палякаў. Лідары найбуйнейшай польскай арганізацыі – Саюза палякаў у Беларусі застаюцца ў турме, а тыя якія на волі падвяргаюцца вобыскам і арыштам. Аднак паводле віцэ-спікер Сенату (вышэйшай палаты польскага парламента) Богдана Барусэвіча (Bogdan Borusewicz) – аднаго з лідараў дэмакратычнай апазіцыі часоў ПНР, улада рэжыму Лукашэнкі набліжаецца да канца, а Польшча мае магчымасць рашуча да гэтага прычыніцца.
Дзейнасць большасці польскіх арганізацый у Беларусі паралізаваная, а лідары незалежная СПБ знаходзяцца ў арышце. Што Польшча і міжнародная супольнасць могуць зрабіць, каб памяняць гэтую сітуацыю?
- Лукашэнка выкарыстоўвае палякаў у Беларусі ў якасці закладнікаў. Гэта таму, што мы (Польшча -рэд.) пратэстуем супраць фальсіфікацыі апошніх прэзідэнцкіх выбараў і выкарыстання сілы ў дачыненні да грамадзян Беларусі. Гэта помста чалавека, які перакананы, што можна ўсё. Лукашэнка не бярэ пад увагу ніякіх нормаў. Нагадваю, ён арганізаваў групы мігрантаў і накіраваў іх на мяжу з Польшчай, каб яны нелегальна апынуліся ў Еўрасаюзе. Паводле мяне, на цяперашнім этапе заклікі да беларускага рэжыму не маюць сэнсу. Тут гаворка ідзе пра санкцыі, у тым ліку супраць найважнейшых беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў галіны штучных угнаенняў і пераапрацоўкі нафты. Аднак гэтага таксама можа быць мала. Паводле мяне, у цяперашняй сітуацыі адзіным паспяховым дзеяннем можа быць прыпыненне грузавога транспарту з Беларуссю. Пасля ажыццяўлення такой меры беларуская эканоміка была б прысуджаная да банкруцтва. Я пра гэта гавару пастаянна, аднак гэта не знаходзіць падтрымкі з боку кіруючых. Чаму? Таму, што ў першым квартале бягучага году тавараабарот з Беларуссю павысіўся на 30%. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра імпарт у Польшчу драўніны. Нагадваю, лясы ў Беларусі дзяржаўныя. Таму з аднаго боку мы маем санкцыі на некаторыя тавары, а з другога боку гандаль з Беларуссю і імпарт у Польшчу пашыраецца. Я казаў пра першы квартал бягучага года, але зараз сітуацыя падобная – тавараабарот расце. Тады, калі мы падтрымліваем санкцыі, то мы самі павінны іх увесці – нават па-за сумеснай палітыкай ЕС. Мы можам заблакаваць памежныя пераходы з Беларуссю. Нагадваю, што ўсе КПП Беларусі на Захад вядуць праз тэрыторыю Польшчы.
Здаецца, што такой абмежавальнай меры рэжым Лукашэнкі сапраўды баіцца. Нагадваю, чуткі пра магчымасць перакрыцця памежнага перахода ў Кузніцы выклікалі неадкладную і рашучую рэакцыю Мінска.
-Гэта было б эфектыўнае дзеянне, хоць яно закранула б таксама нашых (польскіх -рэд.) прадпрымальнікаў. Аднак гэта «задушыла б» Лукашэнку. Паводле мяне – гэта можа быць адзіны паспяховы адказ на дзеянні Лукашэнкі, паколькі ўведзеныя да гэтай пары санкцыі дзейнічаюць толькі ў нейкай ступені.
Тым часам, хоць сітуацыя палякаў у Беларусі ніколі не была лёгкай, то апошнім часам рэжым Лукашэнкі яшчэ больш яе ўскладняе.
- Саюз палякаў у Беларусі – гэта незалежная арганізацыя. Тым часам пасля прэзідэнцкіх выбараў рэжым пачаў змагацца з усімі незалежнымі арганізацыямі ў Беларусі, у тым ліку з СПБ. Нагадваю, Лукашэнка называе палякаў у Беларусі «сваімі палякамі», таму паводле яго, яны павінны яму падпарадкавацца, як і астатнія беларускія грамадзяне. Саюз палякаў у Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс дзейнічаў выдатна, а напэўна лепш, чым праўладны СПБ, створаны Лукашэнкам. Варта нагадаць, што згаданай праўладнай арганізацыі Лукашэнка перадаў Польскія дамы ў Беларусі, пабудаваныя за грошы польскіх падаткаплатнікаў. У сваю чаргу сітуацыя незалежнага СПБ мянялася ў залежнасці ад агульнага палітычнага клімату ў польска-беларускіх адносінах. Калі адносіны станавіліся лепшымі, то і сітуацыя незалежнага СПБ была лепшая. Зараз Лукашэнка вырашыў знішчыць гэтую арганізацыю, падобным чынам, як і іншыя грамадскія арганізацыі ў краіне.
Кіраўнікі незалежнага Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут застаюцца ў турме ў Беларусі. Дарэчы, паводле апошніх паведамленняў, стан здароўя кіраўнічкі польскай арганізацыі рашуча пагоршыўся. Віцэ-спікер Сейма Пётр Згажэльскі звярнуўся да высокага камісара ААН і амбасадара Беларусі ў Польшчы з просьбай адрэагаваць на згаданую сітуацыю. Што яшчэ мы можам зрабіць?
- Калі гаворка ідзе пра рэпрэсіі, то Лукашэнка ўжо перасек усе межы. Таму, паводле мяне, тут неабходныя асабліва балючыя меры. Ён павінен нарэшце зразумець, што Еўропа і Польшча не будуць гуляць з ім паводле ягоных прынцыпаў. Гаворка ідзе пра замарожванне гандлёвых абаротаў з Беларуссю і закрыццё мяжы для іх.
А як можа дапамагчы міжнародная супольнасць?
- Перш за ўсё дапамагчы можам мы – суседзі, паколькі толькі мы маем такія выключныя магчымасці. Не міжнародная супольнасць. Зразумела мы памятаем пра Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута, як і пра астатніх палітвязняў у Беларусі, якіх ужо амаль 900. Лукашэнка не павінен спадзявацца, што калі выпусціць на волю некалькіх ці некалькі дзясяткаў палітвязняў, то бы адступім і прызнаем яго рэжым. Такім чынам не адбудзецца, паколькі Лукашэнка перакрочыў усе дапушчальныя межы. Лукашэнка небяспечны чалавек для ўсяе Еўропы і для нас. Я сачу за тым, што адбываецца ў Беларусі, у тым ліку за выказваннямі Лукашэнкі і прэзідэнта Пуціна і лічу, што лідар Расіі гатовы зняць Лукашэнку з пасады. Аднак, гэта будзе момант небяспечны таксама для нас.
-гаварыў віцэ-спікер польская Сенату Богдан Барусэвіч, з якім размаўляла Галіна Остас.
го/аз