Беларуская Служба

Украіна запрашае «натаўскія» войскі

15.12.2021 16:43
Намеснік міністра абароны Украіны Анатоль Пятрэнка заявіў перад галасаваннем у парламенце, што 21 тыс. украінскіх вайскоўцаў разам з 11,5 тыс. вайскоўцаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Румыніі ды іншых краін.
Ukraińscy eksperci mówią o możliwych scenariuszach, celach i kierunkach rosyjskiego ataku
Ukraińscy eksperci mówią o możliwych scenariuszach, celach i kierunkach rosyjskiego atakuPAP/EPA/MARKIIAN LYSEIKO

Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла ў аўторак, 14 снежня законапраект, які дазваляе замежным вайскоўцам удзельнічаць у ваенных вучэннях на яе тэрыторыі, чытаем на польскім партале wp.pl.

Сітуацыя на ўкраінска-расійскай мяжы ўвесь час застаецца напружанай. Паводле законапраекту, прапанаванага прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, Украіна плануе правесці дзесяць буйных ваенных вучэнняў у наступным годзе.

Намеснік міністра абароны Украіны Анатоль Пятрэнка заявіў перад галасаваннем у парламенце, што 21 тыс. украінскіх вайскоўцаў разам з 11,5 тыс. вайскоўцаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Румыніі ды іншых краін павінны прыняць удзел у вучэннях на сушы, моры і ў паветры.

«Правядзенне шматнацыянальных вучэнняў на нашай тэрыторыі дапаможа ўмацаваць нацыянальныя абаронныя магчымасці і падтрымае палітычныя і дыпламатычныя намаганні дзеля забеспячэння стабільнасці ў рэгіёне», – сказаў Пятрэнка.

Кіеў абвінавачвае Маскву ў разгортванні каля 100 тыс. салдат уздоўж украінскай мяжы. Масква сцвярджае, што яе рухі чыста абарончыя і што яна мае права перамяшчаць сілы на сваёй тэрыторыі, пісалі на партале wp.pl.

эж


ЗША папярэджваюць Пуціна

04.12.2021 08:47
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у бліжэйшыя дні чакаецца відэаканферэнцыя лідараў ЗША і Расіі.

Германія блакуе закупкі ў рамках НАТА для ўкраінскай арміі

14.12.2021 14:33
- Не правакуйце Расію – гэтая стратэгія не працуе і не будзе працаваць, – кажа міністр замежных спраў Украіны.