Беларуская Служба

Усходняе партнёрства: як ажывіць праект, важнейшыя задачы якога ўжо дасягнутыя

16.12.2021 15:08
Сімвалічнае пустое крэсла для прадстаўніка Беларусі пакінулі на саміце УП.
   ( )      ( )
Краіны Еўрапейскага Саюзу (сіні колер) і дзяржавы праграмы "Усходняе партнёрства" (аранжавы колер)фота: Kolja21/Wikimedia/CC

Dziennik Gazeta Prawna згадвае пра ўчорашні саміт Усходняга партнёрства ў Бруселі – першы з 2017 г. Асноўнае пытанне – як ажывіць праект, важнейшыя задачы якога ўжо дасягнутыя – падпісаны пагадненні аб асацыяцыі і свабодным гандлі з Грузіяй, Малдовай ды Украінай. Для гэтых трох дзяржаў аптымальным варыянтам была б гарантыя, што яны ў канцы канцоў стануць членамі ЕС.

На саміт прыехалі прэзідэнты Азербайджану, Малдовы, і Украіны, а таксама прэм’ер-міністры Арменіі і Грузіі. ЕС прадстаўлялі кіраўнікі Еўрапейскай рады Шарль Мішэль і Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Лаен, а Польшчу – прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Арганізатары пакінулі сімвалічнае пустое крэсла для прадстаўніка Беларусі. У чэрвені Мінск адмовіўся ад супрацы, затое ў Брусель прыбыла Святлана Ціханоўская.

Яшчэ перад пачаткам саміту адбылася сустрэча Мішэля з лідарамі Арменіі і Азербайджану Пашынянам і Аліевым. Упершыню кіраўнік Еўрапейскай рады сустрэўся ў адным часе з лідарамі гэтых дзвюх краін, каб размаўляюць пра нармалізацыю на Паўднёвым Каўказе.

Грузія, Малдова і Украіна заклікалі ЕС акрэсліць канкрэтную перспектыву членства ў супольнасці. Для чатырох з шасці краін УП Еўрасаюз з’яўляецца важнейшым гандлёвым партнёрам. У сваю чаргу Беларусь і Азербайджан не зацікаўленыя ў далейшай інтэграцыі, а Арменія адмовілася ад дамовы аб асацыяцыі пад прэсінгам Расіі.

Краіны Балтыі ды Польшча падтрымліваюць імкненне членаў УП увайсці ў супольнасць. Аднак пра магчымасць далучэння не жадаюць чуць такія краіны, як Францыя або Галандыя.

Dziennik Gazeta Prawna/нг