Мер украінскага Дняпра Барыс Філатаў адказаў на ноту МЗС Беларусі ў сувязі з заменай чырвона-зялёнага сцяга на бел-чырвона-белы.
Поўны тэкст:
«Паважаныя калегі, пастараюся растлумачыць вам сітуацыю спакойна і простымі словамі. Хоць, на жаль, упэўнены, што вы не зразумееце.
Разумееце, мы жывем у свабоднай краіне? Разумееце? Мы жывем у свабоднай краіне. Так, у нашай краіне шмат праблем, але ў ёй лёгка дыхаць. Напрыклад, у нас, у адрозненні ад Беларусі, прэзідэнт не прызначае кіраўнікоў горада. Больш за тое, мы нашаму прэзідэнту не падпарадкоўваемся.
Мы – асобная галіна ўлады. Мы – мясцовае самакіраванне. Мы можам не любіць нашага прэзідэнта, спрачацца з ім і нават лаяцца. Але мы не дамо яго абражаць кіраўнікам іншых дзяржаў і замежным грамадзянам. Таму што ён – наш прэзідэнт. Не ваш. Мы яго самі сабе абралі. Добры ён ці дрэнны.
Далей, ва Украіне як прэзідэнт не камандуе мэрамі і муніцыпалітэтамі, гэтак жа мэры і муніцыпалітэты не камандуюць грамадзянамі. Мы жывем у свабоднай краіне, разумееце? У нас кожны грамадзянін можа выйсці да мэрыі з плакатам: «Бора, калі ты ўжо здохнеш?», і яму за гэта нічога не будзе. Яго не паб'юць палкай амапаўцы і яго не пасадзяць у камеру. Так, безумоўна, Боры такія плакаты могуць не падабацца, але дэмакратыя Боры падабаецца больш.
Таму, калі мясцовая моладзь за бюджэт удзелу ўстанавіла ў мэрыі флагштокі са сцягамі нацыянальных абшчын, то яна мае права гэтыя сцягі мяняць так, як ёй захочацца. Тым больш, што ў адрозненні ад нацысцкай і камуністычнай сімволікі, бел-чырвоны-белы сцяг не зʼяўляецца забароненым ва Украіне. Таму моладзь можа вешаць у мэрыі любыя сцягі, якія захоча. Хоць вясёлкавыя. Гэта яе права.
І «ўлады Дняпра» тут моладзі не ўказ. Бо мы жывем у свабоднай краіне.
«Мы ганарымся тым, што мы жывем у свабоднай краіне. І гатовы яе бараніць. Хоць, мусіць, вам сапраўды гэтага не зразумець. Ні ў Расіі, ні ў Беларусі».
ав