Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Запэўніваю Украіну ў салідарнасці і падтрымцы з боку Польшчы

23.08.2022 16:01
«Імя прэзідэнта Польшчы заўсёды будзе нагадваць усім пра мужнасць тых, хто з пачатку гэтай поўнамаштабнай жорсткай вайны стаяў на баку дабра і абараняў каштоўнасці, якія робяць людзей людзьмі».
Аўдыё
  • Прэзідэнт Анджэй Дуда: Запэўніваю Украіну ў салідарнасці і падтрымцы з боку Польшчы
.   . , , 23  2022 .
А. Дуда і Ул. Зяленскі, Кіеў, 23 жніўня 2022 г. Крыніца: prezydent.pl

«Трэці раз з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі на нашу зямлю, у важны дзень для ўсіх украінцаў, я вітаю ў Кіеве вялікага сябра Украіны Анджэя Дуду. Анджэй, ваш візіт яшчэ раз пацвярджае, што ўкраінцы і палякі сапраўды братэрскія народы. Дзякуй за моцную і пастаянную падтрымку!», такімі цёплымі словамі павітаў прэзідэнт Украіны свайго польскага калегу Анджэя Дуду, які 23 жніўня, напярэдадні Дня незалежнасці Украіны, з афіцыйным візітам прыбыў у Кіеў. Польскі лідар паехаў па запрашэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Паміж палітыкамі цягам мінулага паўгоддзя ўсталяваліся сапраўдныя сяброўскія адносіны. Насуперак пратаколу на пачатку сустрэчы можна было пачуць, як лідары звяртаюцца адзін да аднаго на «ты».

Візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Кіеў у гэты час, калі амерыканскія спецслужбы папярэджваюць, аб тым, што расійскі агрэсар рыхтуецца да масава ракетнага абстрэлу Украіны, – гэта моцны сімвалічны крок, падкрэсліў кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Павел Шрот. Палітык нагадаў, што Варшава была першай сталіцай, якая прызнала незалежнасць Украіны 31 год таму:

-Польшча адной з першых прызнала незалежнасць Украіны, і наш прэзідэнт Анджэй Дуда гэта заўсёды падкрэслівае. Мы падтрымліваем незалежнасць Украіны і цяпер. Ягоны візіт у гэты цяжкі час, калі ўкраінцы мужна бароняць сваю незалежнасць ад расійскай агрэсіі, мае сімвалічнае і гістарычнае значэнне.

Пасля перамоваў Анджэй Дуда заявіў, што галоўнай тэмай сустрэчы з украінскім лідарам Уладзімерам Зяленскім была падтрымка Украіны. Польскі лідар выказаў спадзяванне, што дапамога Польшчы і іншых краінаў дазволіць Украіне перамагчы расійскіх захопнікаў. Анджэй Дуда падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае Украіну на многіх узроўнях, у тым ліку вайсковым:

-Хачу яшчэ раз запэўніць вас у салідарнасці і падтрымцы з боку Польшчы. Пра гэта мы гаварылі са спадаром прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Мы абмяркоўвалі асобныя элементы, у якіх сёння Польшча падтрымлівае Украіну, як з пункту гледжання вайсковай і матэрыяльнай падтрымкі, так і з пункту гледжання ўдзелу Польшчы ў аднаўленні Украіны.

Польскі палітык таксама выказаў перакананне, што Украіна абароніць сябе ад расейскага ўварвання і верне ўсе акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Анджэй Дуда адзначыў, што ягоны сённяшні візіт надзвычай сімвалічны, бо адбываецца ў 83-ю гадавіну падпісання ў Маскве Пакту Рыбэнтропа-Молатава аб узаемным ненападзе паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам, а таксама аб падзеле сферы ўплываў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе:

-Тое, што я тут, у Кіеве, побач з прэзідэнтам краіны, якая змагаецца з расійскай агрэсіяй, таксама вельмі сімвалічна для нас, палякаў і нашых балтыйскіх суседзяў. Можна смела сказаць, што для нас гэта таксама дзень пратэсту супраць вайны, супраць расійскага імперыялізму, які зараз зноў падымаю голаву. А найлепшым прыкладам гэта сёння з’яўляецца Украіна, якая змагаецца з расійскай агрэсіяй і варварствам.

Анджэй Дуда павіншаваў украінскі народ з Днём Дзяржаўнага сцяга і Днём незалежнасці Украіны: «Я запэўніваю спрэзідэнта, усе галіны ўлады Украіны, усё ўкраінскае грамадства, што палякі з вамі і жадаюць вам перамогі».

У прысутнасці Анджэя Дуды адбылося адкрыццё Алеі Мужнасці ў Кіеве. «Імя прэзідэнта Польшчы заўсёды будзе нагадваць усім пра мужнасць тых, хто з пачатку гэтай поўнамаштабнай жорсткай вайны стаяў на баку дабра і абараняў каштоўнасці, якія робяць людзей людзьмі», – заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі:

-Сёньня, як заўсёды, адбыліся вельмі плённыя перамовы з Анджэем Дудам. Размова ішла аб супрацоўніцтве ў сферы абароны і бяспекі, а таксама аб узмацненні санкцыйнага ціску на Расею. Мы цэнім дапамогу нашых польскіх сяброў у лячэнні нашых параненых абаронцаў і іх жаданне ўдзельнічаць у аднаўленні разбуранага акупантамі рэабілітацыйнага цэнтра ў Барадзянцы Кіеўскай вобласці.

Дзякуй Анджэю Дудзе і ўсяму польскаму народу за падтрымку, якая моцна ўмацоўвае нас з першых хвілінаў супраціву расейскаму ўварванню.

На гэтай алеі з’явяцца імёны тых вялікіх людзей, якія былі з намі з самага пачатку, так як Анджэй Дуда.


Адкрыццё Алеі Мужнасці з удзелам прэзідэнтаў Польшчы і Украіны, Кіеў, 23 жніўня 2022 г. Адкрыццё Алеі Мужнасці з удзелам прэзідэнтаў Польшчы і Украіны, Кіеў, 23 жніўня 2022 г.

У Кіеве Анджэй Дуда таксама прымае ўдзел у пасяджэнні Крымскай платформы. Саміт прысвечаны акупаванаму Расіяй паўвостраву. У Крымскай платформе бяруць удзел каля 60 краін і міжнародных арганізацый. На ўзроўні прэзідэнтаў і кіраўнікоў урадаў прадстаўлены 40 краін.

Візіт прэзідэнта Польшчы ў Кіеў сёлета не першы. Анджэй Дуда наведаў Кіеў напярэдадні ўварвання 23–24 лютага, а таксама 13 красавіка і 21–22 траўня.

Слухайце аўдыё! 

эж

«У польскіх элеватарах зараз менш за мільён тон украінскага збожжа»

23.08.2022 15:01
Міністр сельскай гаспадаркі кажа, што Польшча не атрымала аб’яцанай тэхнічнай дапамогі з Еўрасаюза.