Беларуская Служба

«У польскіх элеватарах зараз менш за мільён тон украінскага збожжа»

23.08.2022 15:01
Міністр сельскай гаспадаркі кажа, што Польшча не атрымала аб’яцанай тэхнічнай дапамогі з Еўрасаюза.
  .
Збожжа ў зернясховішчы. Ілюстрацыйны здымак pixabay.com/Mexxicana

Віцэ-прэм'ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Генрык Кавальчык(Henryk Kowalczyk) паведаміў, што пакуль у Польшчу дастаўлены менш за мільён тон украінскага збожжа, у асноўным кукурузы. Палітык падкрэсліў, што дапамога Украіне павінна быць большай і дадаў, што Польшча надалей чакае аб’яцанай падтрымкі з боку Еўрасаюза:

- Я спадзяваўся на дапамогу Еўрасаюза, які 12 траўня аб’явіў аб «калідорах салідарнасці»; паабяцаў дапамогу і каардынацыю транспарту ўкраінскага збожжа. Мы надалей заклікаем аказаць Польшчы, між іншым, тэхнічную дапамогу. Пакуль мы нічога не атрымалі.

Віцэ-прэмʼер дадаў, што ў польскіх фермераў няма праблем з продажам збожжа, а ў элеватарах яшчэ шмат месца. У той жа час Польшча апошнім часам значна павялічыла экспарт збожжа.

IAR/аз

Недахоп збожжа ў свеце – шанец для польскіх фермераў

23.08.2022 10:01
Сёлета польскія фермеры намалоцяць больш за 32 мільёны тон збожжа, лічыць Міністэрства сельскай гаспадаркі.