Беларуская Служба

Амбасадар Ізраіля: Сябрам дапаможам

27.10.2022 12:01
Ізраіль шмат у чым падтрымлівае Украіну, запэўнівае ізраільскі амбасадар у Польшчы.
A
Aмбасадар Ізраіля ў Польшчы Якаў Ліўнэ PAP/Tytus Żmijewski

Ізраіль шмат у чым падтрымлівае Украіну, заявіў амбасадар Ізраіля ў Польшчы Якаў Ліўнэ ў інтэрвʼю, газеце «Gość Niedzielny».

Журналіст запытаўся ў амбасадара Ізраіля ў Польшчы, ці прыйдзе Ізраіль на дапамогу палякам, калі б Расія напала на Польшчу. «Ізраіль, як дзяржава, якая з самага пачатку павінна была змагацца за сваю незалежнасць і існаванне, заўсёды была прымушаная супрацьстаяць тэрарызму і арміям іншых краін, якія жадалі нас знішчыць. Сёння мы сутыкнуліся з іранскай пагрозай», – адказаў дыпламат.
У сваю чаргу на заўвагу, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не хавае свайго расчаравання стаўленнем Ізраіля, амбасадар адказаў, што «Ізраіль знаходзіцца ў пастаянным дыялогу» з украінскімі сябрамі».

«Ізраіль шмат у чым падтрымлівае Украіну. Мы аказваем неабходную гуманітарную дапамогу, у нас быў палявы шпіталь ва Украіне», – паясніў Ліўнэ.

«Мы таксама прапанавалі пабудаваць сістэму ранняга папярэджання аб бамбардзіроўках мірных жыхароў, якія цяпер моцна пакутуюць», – дадаў ён.

На пытанне пра тое, чаму фінансаваныя ізраільскім урадам і ахоўваныя ўзброенымі функцыянерамі ізраільскіх спецслужбаў экскурсіі моладзі з Ізраіля ўжо не наведваюць Польшчы, амбасадар Якаў Ліўнэ паясніў, што «афіцыйныя паездкі ва ўсіх краінах падвяргаюцца рызыцы тэрактаў з боку ісламскіх экстрэмістаў». «Гэта падтрымлівае жорсткі іранскі рэжым, які хоча знішчыць нашую дзяржаву », – дадаў амбасадар Ізраіля ў Польшчы ў інтэрвю газеце «Gość Niedzielny».

аз

Старшыня Фонду Hatikva: Гісторыя важная, але важаная таксама будучыня

24.10.2022 13:01
Польскі і ізраільскі бок не могуць дамовіцца адносна формы паездак моладзі з Ізраіля ў нямецкія канцлагеры ў Польшчы.