Напярэдадні Свята незалежнасці прэзідэнт Польшчы казаў у інтэрв’ю штотыднёвіку «Sieci» пра цвёрдую пазіцыю краіны ў дачыненні да патрабаванняў Еўрасаюза, незалежнасць, суверэнітэт і бяспеку краіны. Анджэй Дуда нагадаў пра неабходнасць абароны найважнейшых спраў перад абліччам вайны, крызісу і ціску з боку Бруселю і Берліна.
«Я не веру, што, калі мы будзем выходзіць насустрач чаканням Бруселю, то гэта дасць нейкі вынік. Не такога саюза мы хочам. Не на такі саюз пагадзіліся палякі», – сказаў прэзідэнт.
«Польшча – гэта сур’ёзная справа. Уласная незалежная радзіма – гэта не жарты. Мы павінны паважаць яе, клапаціцца пра яе інтарэсы, каб яна заставалася незалежнай і суверэннай у гэтай частцы Еўропы. Гэта абсалютна прынцыпова для нашай нацыі. Калі нехта гэтага не разумее, няхай адкрые падручнік гісторыі і прачытае пра страту дзяржаўнасці падчас падзелаў. Няхай узгадае, як тады жылі палякі; які быў адчай», – сказаў прэзідэнт.
Ён адзначыў таксама, што важнай каштоўнасцю ва ўсе часы з'яўляецца адзінства, пошук агульнага назоўніка і дзеянне ў інтарэсах сваёй краіны, нават насуперак розным светапоглядам.
аз