Беларуская Служба

Санкцыі ўдарылі па расійскіх верфях. «Звезда» не можа пабудаваць арктычны танкер

15.12.2022 10:18
Расійская верф «Звезда» мае сур'ёзныя затрымкі.
Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў PAP/EPA/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO / POOL

Яна не можа вырабіць асноўны танкер Arc7 для праекта Arctic LNG-2 фірмы «Новатэк» да сакавіка 2023 года. Гэта сурʼёзная праблема для расійскай здабычы. Пастаўка танкераў класа ледакол павінна была быць сінхранізавана з уводам у эксплуатацыю лініі звадкавання арктычнага СПГ.

Большая частка расійскага экспарту нафты і газу з Балтыйскага мора ў перыяд са снежня па канец лютага патрабуе выкарыстання танкераў з узмоцненым корпусам, здольным прабіць зімой арктычны лёд.

Такія танкеры для праекта павінна была паставіць верф «Звезда», якую абслугоўвае кансорцыумам «Раснафты», «Раснафтагаза» і «Газпромбанка». Як паведамляе «Коммерсант», расійская верф не ў стане выпусціць у тэрмін галаўны танкер Arc7.

Па дадзеных крыніц «Коммерсанта», першы карабель затрымаецца як мінімум на год, наступныя караблі таксама не паявяцца на час. Крыніцай затрымак зʼяўляюцца санкцыі, уведзеныя ў сакавіку краінамі ЕС супраць суднабудаўнічага сектара. У расійскіх суднаўладальнікаў ёсць праблемы, напр. з набыццём карабельнага абсталявання.

Асноўная праблема – гэта ўстаноўка і пастаўка азіподаў (марскіх электрычных рухальных установак) для танкераў Arc7, распавёў «Коммерсанту» кіраўнік кансалтынгавага цэнтра «Гекон» Міхаіл Грыгорʼеў.

Паводле яго слоў, караблі разлічаны на пэўны тып рухальнай устаноўкі і айчынных аналагаў у Расіі няма.

money.pl/ав

Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, у якой назваў Расію «дзяржавай – спонсарам тэрарызму»

15.12.2022 10:12
У рэзалюцыі гаворыцца аб пастаянным парушэнні Крамлём правоў чалавека, міжнароднага права, Статута ААН і шэрагу іншых абавязацельстваў.