Беларуская Служба

Першы ўдар быў трапным і балючым для Расіі. Захад ужо ўдарыў чарговы раз

07.01.2023 08:11
Роўна праз месяц пасля ўвядзення эмбарга на пастаўкі расійскай нафты марскім шляхам і ўвядзення цэнавага ліміту бачныя першыя наступствы санкцый.
.
У.ПуцінPAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Паток пуцінскага «чорнага золата» скараціўся да мінімуму ў 2022 годзе. Скарачаюцца нават пастаўкі ў ключавыя для Крамля Кітай, Індыю і Турцыю. Аднак гэта яшчэ не канец – 5 лютага быў нанесены чарговы ўдар па расійскім паліве, піша эканамічны партал money.pl.

З 5 снежня расійская сырая нафта не можа быць імпартаваная морам у Еўрасаюз і Вялікабрытанію. Паралельна краіны G7 плюс Аўстралія наклалі «наморднік» на пастаўкі ў трэція краіны. Праз месяц пасля ўвядзення санкцый бачны эфект.

Удар па марскіх перавозках расійскай нафты фактычна абмежаваў патокі пуцінскага «чорнага золата». Агульныя марскія патокі скараціліся на 117 тысяч тон барэляў у дзень, паведамляе Bloomberg. У больш шырокім сэнсе за восем тыдняў страты яшчэ большыя, бо гаворка ідзе ўжо пра 600 тысяч барэляў у дзень.

Паводле звестак Bloomberg, марскі транспарт расійскага газу дасягнуў самага нізкага ўзроўню з пачатку 2022 года. Гэта вынік як эмбарга, так і распаўсюджвання санкцый на іншыя аспекты марскога транспарту.

ав

ААН: колькасць украінскіх перасяленцаў у Еўропе набліжаецца да 8 мільёнаў чалавек

05.01.2023 16:01
Найбольшую колькасць украінцаў на сваёй тэрыторыі прыняла Польшча - 1,5 мільёна уцекачоў.