Беларуская Служба

Алесь Карніенка: Змены ў Беларусі звязваю з паспалітым рухам, а не з нейкімі структурамі

05.01.2023 16:27
«Там дзе ёсць канкрэтная структура – ёй вельмі лёгка маніпуляваць».
Аўдыё
  • Алесь Карніенка: Змены ў Беларусі звязваю з паспалітым рухам, а не з нейкімі структурамі
Białoruskie MSW uznało za symbolikę nazistowską hasło opozycji Żywie Biełaruś
Białoruskie MSW uznało za "symbolikę nazistowską" hasło opozycji "Żywie Biełaruś!"Svet foto / Shutterstock.com

Ці патрэбная беларускаму руху загадзя падрыхтаваная і разгалінаваная структура дзеля перамогі ў будучыні? Ці ўздым 2020 года не застаўся назаўжды ў мінулым? На гэтыя ды іншыя пытанні адказаў дзеяч гомельскага руху беларускага адраджэння пачатку 1990-ых гадоў, журналіст Алесь Карніенка:

-Там дзе ёсць канкрэтная структура – ёй вельмі лёгка маніпуляваць. КДБ і ФСБ ні на хвіліну не спынялі свёй працы. Гэтыя монстры будуць маніпуляваць існымі структурамі. Акурат я, больш спадзяваюся на паспаліты рух.

Тысячы людзей, хлопцы, якія свядома пайшлі пад кулі ў Мінску, Брэсце, Мінску ды іншых гарадах рызыкавалі сваім здароўем і жыццём. Іх ніякія кагорты і камітэты не ўпаўнаважвалі на гэтыя дзеянні. Хлопцы і дзяўчаты вырушылі самі, і так зноў будзе, калі наступіць момант. (...)

Гутарку з Алесем Карніенка слухайце ў далучаным гукавым файле!

Эдуард Жолуд

«Важнейшая беларуская падзея 2022 года – фармаванне вайсковых беларускіх падраздзяленняў»

31.12.2022 05:58
Разам з грамадскім дзеячам і гісторыкам Цімафеем Акудовічам падводзім вынікі 2022 года.

Павал Усаў: Варта быць гатовымі, што механізмы завочных судоў могуць мець сістэмны характар

04.01.2023 15:47
Над беларусамі, якія з'ехалі за мяжу і займаюцца актыўная палітычнай і грамадзянскай дзейнасцю, пачаліся завочныя суды.