Беларуская Служба

Польшча стала вялікім лагістычным цэнтрам па размеркаванні гуманітарнай дапамогі Украіне

13.02.2023 14:12
У сярэднім з пачатку вайны кожныя шэсць гадзін у Польшчы Урадавае агенцтва стратэгічных рэзерваў разгружае адзін самалёт дапамогі, – расказаў выданню Dziennik Gazeta Prawna старшыня Урадавага агенцтва Міхал Кучмяроўскі (Michał Kuczmierowski).
Урадавае агенцтва стратэгічных рэзерваўwww.malopolska.uw.gov.pl

«Спачатку COVID-19, а цяпер сітуацыя ва Украіне, прывялі да павелічэння нашага бюджэту, звязананага з дзяржаўнымі закупкамі, з некалькіх сотняў мільёнаў да некалькіх мільярдаў у год», – паведаміў Кучмяроўскі.

На пытанне пра ролю Польшчы ў дастаўленні заходняй дапамогі Украіне старшыня Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў RARS сказаў, што з пачатку вайны ва Украіне Польшча стала вялікім лагістычным цэнтрам.
Урадавае агенцтва стратэгічных рэзерваў на падставе рашэння прэм'ер-міністра каардынуе лагістыку гуманітарнай дапамогі. «У першую чаргу мы аказваем матэрыяльную дапамогу, якая паступае ад польскай дзяржавы. З нашых складоў пастаўляюцца ва Украіну такія тавары, як лекі, медыцынскае абсталяванне, ложкі, коўдры, пасцельная бялізна, генератары электраэнергіі і прадукты харчавання. Польшча дапамагае на месцы, у раёнах, пацярпелых ад баявых дзеянняў», – адзначыў Кучмяроўскі.

Па-другое, Польшча каардынуе перадачу дапамогі ад урадаў іншых краін і розных арганізацый. «Мы прымаем транспарты, разгружаем і перапакоўваем іх у грузавікі або цягнікі. З пачатку вайны мы разгружаем адзін самалёт дапамогі ў сярэднім кожныя шэсць гадзін. Мы адпраўляем дзясяткі тысяч грузавікоў», – сказаў ён.

Па словах старшыні Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў, «трэцяя сфера дзейнасці гэта закупка дапамогі з фондаў, якія паступаюць у агенцтва ад асобных донараў, іншых краін або еўрапейскіх інстытутаў». Цяпер з фондаў ЕС Польшча закупае электрагенератары на суму больш за 100 мільёнаў еўра. Гэта вялізная задача, у тым ліку з пункту гледжання лагістыкі. Генератары павінны быць дастаўлены туды, дзе яны неабходныя, як мага хутчэй», – падкрэсліў старшыня Урадавага агенцтва Міхал Кучмяроўскі ў інтэрвʼю для Dziennik Gazeta Prawna.

яс