Украіне патрэбна больш [чым танкі – рэд.]. Контрнаступ - перад рухам бранятанкавых і механізаваных груп павінен адбыцца пасля павышанай агнявой актыўнасці падраздзяленняў артылерыі, ракет, хуткаснай авіяцыі, авіяцыі сухапутных войск. Калі ўкраінцы гэтага не зробяць, іх контрнаступ, верагодна, скончыцца паразай, лічыць былы начальнік ракетных войск і артылерыі сухапутных войск генерал Яраслаў Крашэўскі.
На мой погляд, гледзячы на мапу ды ўлічваючы тое, што адбываецца, Украіне трэба арыентавацца ў першую чаргу на Данбас, лічыць вайсковец. Пытанне Данбасу — гэта ваеннае пытанне, а пытанне Крыму — палітычнае. Ваенна трэба разыграць Данбас, а вось ці вернецца Крым — пытанне палітычнае. Тут будуць задзейнічаныя не толькі РФ і Украіна, але таксама ЗША і Кітай - падкрэслівае ваенны.
Нітрацэлюлозы ў нас няма. Асноўнае рэчыва для вытворчасці пораху. Таму Еўропа адстае ў вытворчасці боепрыпасаў, бо няма нітрацэлюлозы – кажа генерал Яраслаў Крашэўскі. Яе няма, таму што вычарпаліся запасы. Па розных дадзеных, тут перавага 10 да 1 на карысць Расійскай Федэрацыі. Расія запускае 60 тысяч снарадаў у дзень, а украінцы каля 6-8 тысяч.
Некаторыя эксперты смяяліся з закупак Міністэрства нацыянальнай абароны, што гэта Media Markt або Allegro, але звярніце ўвагу, што гэта ўтварае лагічнае цэлае. Мы перадаём постсавецкія танкі , а ў той жа час да нас ідуць новыя «Абрамсы» і танкі з Карэі. Здзекаваліся з HIMARS, а раптам аказваецца, што ёсць згода прадаць іх у Польшчу - ацэньвае генерал.
Генерал Яраслаў Крашэўскі чакае выразнага сігналу Захаду ад візіту прэзідэнта ЗША, як і прызнання таго, што Польшча найбольш зрабіла для Украіны. Калі разглядаць краіны «Бухарэсцкай дзявяткі» Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, то разам з балтамі мы шмат зрабілі.У выпадку з танкамі Leopard II палякі не чакалі нейкіх дурных працэдур. Прэзідэнт Дуда пачаў сваю кампанію значна раней.
Польскі вайсковы ацаніў рацыянальнасць Пуціна ніжэй за 0. Усе дзеянні крамлёўскай адміністрацыі вядуць і прывядуць да таго, што грамадзяне гэтай краіны будуць масава гінуць на фронце, лічыць генерал. Па словах ваеннага чыноўніка, вясновы наступ будзе грунтавацца на тым, што «расійскія вайскоўцы будуць ісці хвалямі, каб змушаць украінцаў бесперапынна страляць, каб у іх вельмі хутка скончыліся боепрыпасы».
Рускія будуць масава гінуць. Будзе т.зв метад насычэння, падобны на выкарыстанне іранскіх беспілотнікаў, калі апараты ідуць адзін за адным, так тут будуць чалавечыя хвалі, каб трымаць украінцаў у пастаяннай агнявой актыўнасці, - ацэньвае ён.
юл