Беларуская Служба

Літва не будзе ўводзіць абмежаванні для беларускіх прэтэндэнтаў на літоўскае грамадзянства

23.03.2023 18:23
Гэтак вырашыў літоўскі Сойм.
 .
Ілюстрацыйнае фота.shutterstock/Janis Smits

Дэпутаты літоўскага Сойма выключылі беларусаў з законапраекта, які ўводзіць абмежаванні для беларускіх прэтэндэнтаў на літоўскае грамадзянства.

Пра гэта ў сваім інстаграме напісала прадстаўніца Офіса Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр.
Папраўкі былі прапанаваны членамі партыі Laisves.

Прапанаваны законапраект прадугледжваў часовае прыпыненне прыёму заяў на атрыманне грамадзянства Літвы, візавыя абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі.

Офіс Ціханоўскай заявіў, што будзе працаваць над тым, каб для беларусаў было зроблена выключэнне.

яс