Беларуская Служба

Біл Клінтан шкадуе, што ўгаворваў Украіну адмовіцца ад ядзернай зброі

05.04.2023 17:04
Былы прэзідэнт ЗША мяркуе, што Расія не ўварвалася б ва Украіну, калі б у Кіева па-ранейшаму была ядзерная зброя ў якасці стрымлівання.
.
.фота: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сайце Defence24 некалькі цытаванняў публікацый, звязаных з ядзернай зброяй у кантэксце вайны ва Украіне. Rzeczpospolita піша, што былы амерыканскі прэзідэнт шкадуе, што ён пераканаў Украіну адмовіцца ад ядзернай зброі. У інтэрв'ю Ірландскай грамадскай тэлерадыёкампаніі RTÉ Біл Клінтан сказаў, што шкадуе аб сваёй ролі ў пераконванні Украіны адмовіцца ад ядзернай зброі ў 1994 годзе. Былы прэзідэнт ЗША мяркуе, што Расія не ўварвалася б ва Украіну, калі б у Кіева па-ранейшаму была ядзерная зброя ў якасці стрымлівання. «Расія тады пабаялася б пайсці б на гэты крок», – сказаў Біл Клінтан у інтэрвʼю.

У сваю чаргу Пётр Грахмальскі піша ў тыднёвым выданні Gazeta Polska Tygodnik у артыкуле пад загалоўкам «Беларусь – ядзерная правакацыя Пуціна»: Расія ў сваёй гісторыі неаднаразова пагражала свету ядзернай зброяй, але ніколі не было нават ценю выкарыстання ядзернага арсеналу. Расіяне пагражаюць размяшчэннем тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, але пры гэтым яны сем гадоў будуюць у Калінінградзе бункер для гэтай зброі і яшчэ яго не дабудавалі. Відаць, яны не спяшаліся, бо разумелі, што вайсковага значэння гэта не будзе мець. Тое ж самае з беларускай ядзернай пагрозай – гэта пусты крок, які нічога не зменіць і нічога не значыць».

нг