Старшыня кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі, выступаючы з прамовай падчас адзначэння гадавіны Смаленскай авіякатастрофы, казаў, між іншым, пра адказнасць за катастрофу.
«...Гэта пакуль складана. З аднаго боку, Пуцін ужо абвінавачаны Міжнародным крымінальным судом, а з другога боку, калі гаворка ідзе пра міжнародныя праекты па крымінальнай справе, паколькі гэта было злачынства Пуціна, вельмі мала адбываецца. Апошнім часам нешта рухаецца. Таксама ў Польшчы», – цытуе Качыньскага Niezalezna.pl.
Палітык паведаміў, што «неўзабаве будзе пададзена паведамленне аб верагоднасці здзяйснення злачынства, прадугледжанага артыкулам 134 Крымінальнага кодэксу, злачынства забойства прэзідэнта Польшчы».
«Польскія следчыя органы расследуюць катастрофу і яе прычыны, але пакуль не ўзбудзілі такой справы. Я спадзяюся, што яны возьмуцца за гэта, што не адступяць, што знойдуцца мужныя пракуроры. Загадзя дзякуй за гэту смеласць«, – дадаў ён.
Старшыня ПіС таксама выказаў надзею, што «праз год, калі мы тут сустрэнемся, у што я веру, вы зможаце сказаць непараўнальна больш, не таму што сёння мы не ведаем, што адбылося. Пра гэта ведае кожны разумны чалавек».
Качыньскі таксама адзначыў, што «смаленская катастрофа была падзеяй як трагічнай, так і надзвычай важнай, гэта была падзея, якая тычылася найважнейшых пытанняў: польскай салідарнасці, суверэнітэту, а таксама польскага ладу».
нг