У Польшчы з'явілася ідэя стварэння «мегаполісу». Гэта праект новай метраполіі, якая аўтаматычна стане самай вялікай у Польшчы, паведамляе сайт next.gazeta.pl
— Палітычная воля ёсць. У пачатку гэтага тэрміну мы атрымалі выразны сігнал ад урада і прэм'ер-міністра Дональда Туска: калі вы дасягняце згоды, мы будзем «за», - сказаў мэр горада Катавіцэ Марцін Крупа.
Гаворка ідзе пра ператварэнне Górnośląsko- Zagłębiowskiej метраполіі (цяпер яе называюць "GZM") у адзін цэласны гарадскі арганізм. Цяпер метраполія ахоплівае 41 горад і муніцыпальныя адзінкі, займаючы плошчу 2,5 тысячы квадратных кіламетраў (плошча Варшавы - 517 квадратных кіламетраў). У цяперашні час на гэтай тэрыторыі пражывае больш за 2,1 мільёна жыхароў.
— Прыйшоў час загаварыць пра адзін арганізм, то бок адзін горад, — кажа Марцін Крупа.
Аднак у гэтай ідэі застаецца шмат невядомых. Як гэты горад называўся б? Марцін Крупа выступае за тое, каб гэта былі «Катавіцэ», але кажа, што ён не будзе настойваць, бо назву павінны ўхваліць усе.
— Мы можам паспрабаваць новую назву, але катэгарычна мегаполіс не павінен называцца Górnośląsko-Zagłębiowska Metropolia, таму што мы абсалютна не зможам прабіцца на знешнія рынкі з гэтай назвай, - лічыць мэр горада Катавіцэ.
Меншыя гарады, якія ўвойдуць у яго склад, захаваюць свае мясцовыя органы кіравання, але паўнамоцтвы прымаць рашэнні адносна агульных функцый застануцца за мегаполісам.
Стварэнне новага «гіганта» змяніла б уяўленне пра Катавіцэ і іншыя гарады раёна.
— Нас па-ранейшаму ўспрымаюць як 300-тысячны горад. У сусветным маштабе гэта вельмі мала. Буйным інвестарам складана патлумачыць, што мы насамрэч мегаполіс з 2 мільёнамі жыхароў, калі такі вялікі горад нельга знайсці на карце. Буйныя інвестары азначаюць тысячы працоўных месцаў і шмат грошай ад падаткаў для мясцовых органаў улады. Мы не можам дазволіць сабе згубіць гэтых інвестараў - кажа мэр Катавіцэ.
Тым не менш, ёсць яшчэ шмат гарадоў, у тым ліку Сасновец, не перакананы ў праекце аб'яднання ў мегаполіс.
яс