Гандлёвыя адносіны паміж Кітаем і ЗША доўгі час былі дрэннымі або вельмі дрэннымі. А цяпер яны становяцца яшчэ горшымі. Пекін толькі што абвясціў аб неадкладнай забароне на экспарт галію, германію, сурмы і звышцвёрдых матэрыялаў у ЗША, піша сайт wnp.pl
Забарона была ўведзена пасля таго, як адміністрацыя Байдэна ўвяла пашыраныя абмежаванні на продаж перадавых амерыканскіх тэхналогій у Кітай, уключаючы мікрасхемы памяці з высокай прапускной здольнасцю. Гэта заклікана перашкодзіць прагрэсу Кітая ў галіне сістэм штучнага інтэлекту (AI).
Чаму Кітай вырашыў увесці практычную забарону на экспарт менавіта гэтых элементаў і матэрыялаў?
Усе яны знаходзяць прымяненне ў новых тэхналогіях, ваенных тэхналогіях або тых, якія звязаны з электрамабільнасцю.
Нітрыд галію, напрыклад, з'яўляецца злучэннем з "выдатным" ваенным прымяненнем. У асноўным выкарыстоўваецца ў оптаэлектроніцы. Многія з самых сучасных радараў створаны на аснове гэтага злучэння.
Германій таксама мае ваеннае значэнне. Ён выкарыстоўваецца ў акулярах начнога бачання, а таксама ў дэтэктарах, якія вызначаюць розныя тыпы выпраменьвання.
Сурма мае вырашальнае значэнне ў вытворчасці боепрыпасаў.
Для ЗША кітайскія крокі могуць парадаксальна апынуцца карыснымі ў доўгатэрміновай перспектыве. Як тлумачаць спецыялісты, дыскусія аб падтрымцы айчынных вытворцаў гэтых элементаў вядзецца даўно.
Кітай таксама вырашыў дадаткова атакаваць амерыканскія зброевыя кампаніі.
5 снежня Пекін абвясціў аб увядзенні санкцый супраць амерыканскіх зброевых кампаній і іх прадстаўнікоў. Гэта рэакцыя на згоду Вашынгтона на ўезд прэзідэнта Тайваня на тэрыторыю ЗША і на продаж амерыканскай зброі Тайбэю. Пад абмежаванні трапілі 13 амерыканскіх зброевых прадпрыемстваў.
яс